Львоўскі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры імя Івана Бабэрскага () — вышэйшая навучальная ўстанова, якая рыхтуе работнікаў фізічнай культуры і спартсменаў; знаходзіцца ў Львове (Украіна). Заснавана неўзабаве пасля канчатковага ўваходжання Львова ў склад УССР, у 1946 годзе, як львоўскі тэхнікум фізічнай культуры, пазней — інстытут фізкультуры.
Вядучая фізкультурная навучальная ўстанова Заходняй Украіны. Колькасць студэнтаў — каля 1 800. Інстытут выхаваў звыш 100 чэмпіёнаў і прызёраў чэмпіянатаў свету, Еўропы і Алімпійскіх гульняў, 27 заслужаных майстроў спорту, звыш 130 майстроў спорту міжнароднага класа.
Структура Факультэты Факультэт фізічнай рэабілітацыі Факультэт фізічнага выхавання Факультэт спорту Факультэт турызму Факультэт павышэння кваліфікацыі, перападрыхтоўкі, паслядыпломнай і завочнай адукацыі
Кафедры Кафедра тэорыі спорту і фізічнай культуры Кафедра тэорыі і методыкі фізічнай культуры Кафедра фізічнай тэрапіі і эргатэрапіі Кафедра біяхіміі і гігіены Кафедра анатоміі і фізіялогіі Кафедра гуманітарных дысцыплін Кафедра інфарматыкі і кінезіялогіі Кафедра эканомікі, менеджменту і гатэльна-рэстараннага бізнесу Кафедра педагогікі і псіхалогіі Кафедра фітнэсу і рэкрэацыі Кафедра турызму Кафедра спартыўнага турызму Кафедра лёгкай атлетыкі Кафедра зімовых відаў спорту Кафедра водных і неалімпійскіх відаў спорту Кафедра фехтавання, боксу і нацыянальных адзінаборстваў Кафедра атлетычных відаў спорту Кафедра гімнастыкі Кафедра харэаграфіі і мастацтвазнаўства Кафедра ўкраінскай і замежных моў Кафедра спартыўных і рэкрэацыйных гульняў Кафедра футболу Кафедра стральбы і тэхнічных відаў спорту Кафедра здароўя чалавека Кафедра алімпійскай адукацыі
Спецыяльнасці Бакалаўрыят Сярэдняя адукацыя (фізічная культура) Сярэдняя адукацыя (здароўе чалавека) Фізічная культура і спорт Харэаграфія Менеджмент Фізічная тэрапія, эргатэрапія Гатэльна-рэстаранная справа Турызм
Магістратура Сярэдняя адукацыя (фізічная культура) Сярэдняя адукацыя (здароўе чалавека) Фізічная культура і спорт Харэаграфія Фізічная тэрапія, эргатэрапія Турызм
Паслядыпломная адукацыя (аспірантура) Спецыяльнасці савета па абароне дысертацый на суісканне вучоных ступеняў кандыдата навук у галіне фізічнага выхавання і спорту (доктара філасофіі, PhD): Алімпійскі і прафесійны спорт Фізічная культура, фізічнае выхаванне розных груп насельніцтва Фізічная рэабілітацыя
Спасылкі
Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы фізічнай культуры і спорту Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Львова Катэгорыя:Спорт у Львове Катэгорыя:Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1946 годзе Катэгорыя:Універсітэты Украіны