Вуліца Леаніда Бяды — новая вуліца ў Савецкім раёне Мінска. Названа ў гонар Леаніда Ігнатавіча Бяды (1920—1976), легендарнага лётчыка, двойчы Героя Савецкага Саюза, удзельніка вызвалення Беларусі і штурму Усходняй Прусіі, камандуючага авіяцыяй Беларускай ваеннай акругі, дэпутата Вярхоўнага Савета БССР, члена ЦК КПБ.

Вуліца Леаніда Бяды бярэ пачатак ад скрыжавання з вуліцамі Сурганава і Куйбышава і заканчваеццца скрыжаваннем з вуліцай Корш-Сабліна і Усходнім завулкам. Перасякаецца з вуліцамі Усходняй, Някрасава і Камароўскім кальцом.

На вуліцы жыў Уладзімір Мулявін — заснавальнік і мастацкі кіраўнік беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры» (мемарыяльная дошка на доме 13)Да 75-годдзя народнага артыста Беларусі і СССР Уладзіміра Мулявіна

Цікавыя факты У ноч на 11 жніўня 2020 падчас пратэстаў ля ўніверсама «Рыга» на скрыжаванні вуліц Сурганава і Бяды былі спробы пабудаваць барыкады і абараняць іх ад АМАПа. У выніку барыкады былі разбураны вадамётамі, а некаторыя пратэстуючыя і жыхары навакольных дамоў і інтэрнатаў пацярпелі ад гумавых куляў і светлашумавых гранат.

Спасылкі Улица Леонида Беды (вуліца Леаніда Бяды) в Минске названа в честь Героя Советского Союза, участника Великой Отечественной войны Леонида Игнатьевича Беды (Леаніда Ігнатавіча Бяды). Там, дзе горад пераходзіць у вёску // Блог Андрэя Берастоўскага

Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Савецкі раён (Мінск)