Australopithecus garhi — вымерлы від аўстралапітэка, сямейства гамінід, які жыў каля 2,5 мільёнаў гадоў таму. Прадстаўнікі гэтага віду з'яўляюцца магчымым «пераходным звяном» ад роду аўстралапітэкаў да роду людзей (Homo). Належаць да групы грацыльных аўстралапітэкаў, то ёсць валодаюць далікатным, не масіўным целаскладам.
Гісторыя адкрыцця
Выкапневыя астанкі гэтага віду былі знойдзены ў 1996 годзе групай навукоўцаў пад кіраўніцтвам эфіёпскага палеантолага Берхана Асфаў (Berhane Asfaw) і яго амерыканскага калегі Ціма Уайта (White). Пошукавыя работы праводзіліся ў Афарской нізіне (Afar Depression) Эфіопіі ў адкладах Боўры (Bouri Formation).
20 лістапада 1997 года на аснове гэтых знаходак быў вылучаны новы від гамінідаў — Australopithecus garhi. «Garhi» па-афарску азначае «дзіўны» або «сюрпрыз». Пацвердзіў і назваў новы від эфіёпскі палеаантраполаг Яханэс Хайле-Селасіе.
Дзіўнасць гэтага віду заключаецца ў тым, што разам з парэшткамі былі знойдзеныя прымітыўныя прылады, якія нагадваюць алдувайскую тэхналогію, і датаваныя узростам 2,5—2,6 млн гадоўde Heinzelin J, Clark JD, White T, Hart W, Renne P, WoldeGabriel G, Beyene Y, Vrba E. (1999). Environment and behavior of 2.5-million-year-old Bouri hominids. Science. 284(5414):625-9. PMID 10213682. Гэта мае на ўвазе, што гэты від аўстралапітэкаў пачаў выкарыстоўваць каменныя прылады раней чалавека ўмелага (якога, у сваю чаргу, назвалі так, прымаючы за вынаходніка алдувайскай тэхналогіі апрацоўкі каменя).
Марфалогія і інтэрпрэтацыі Рэшткі A. garhi (такія як BOU-VP-12/130) адрозніваюцца ў некаторых рысах ад тыповых прадстаўнікоў відаў Australopithecus afarensis і Australopithecus africanusAsfaw B, White T, Lovejoy O, Latimer B, Simpson S, Suwa G. (1999). Australopithecus garhi: a new species of early hominid from Ethiopia. Science. 284(5414):629-35. PMID 10213683. Аб'ём мозгу A. garhi, роўны 450 см³, параўнальны з памерам іншых аўстралапітэкавых. Але прэмаляры і маляры маюць шмат падобных рыс з Paranthropus boisei, так як яны буйней, чым у любых іншых прадстаўнікоў грацыльных аўстралапітэкаў. Пасля адкрыцця прагрэсіўнага віду Homo gautengensis, які жыў адначасова з Australopithecus sediba ў Паўднёвай Афрыцы, A. garhi стаў галоўным прэтэндэнтам, на думку Дарэна Курно, на ролю прамога продка ранніх HomoToothy Tree-Swinger May Be Earliest Human .
Спасылкі Australopithecus garhi на сайце «Нацыянальнага музея натуральнай гісторыі ім. Смітсана» Australopithecus garhi на партале Антрапагенезу.ру https://web.archive.org/web/20101223044703/http://scienceinafrica.co.za/2001/nov/ancestor.htm Australopithecus garhi - A. garhi is a gracile Australopithecine http://cas.bellarmine.edu/tietjen/Human%20Nature%20S%201999/australopithecus_garhi.htm
Катэгорыя:Аўстралапітэкі Катэгорыя:Антрапагенез Катэгорыя:Млекакормячыя плейстацэну Катэгорыя:Пераходныя формы