Віталь Мікалаевіч Коваль (, Дабранка, Пермскі край СССР) — беларускі хакеіст, брамнік. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Нарадзіўся ў Расіі, але па паходжанні — беларус, бацька хакеіста з МаладзечнаОбо всем начистоту. Виталий Коваль. «Отец? Я не знаю этого человека» goals.by.
Кар’ера Кар’еру пачынаў у 1998 годзе ў пермскім клубе «Молат-Прыкам’е-2» у першай расійскай лізе і выступаў за яго да 2000 года. У 2000 годзе перайшоў у «Нафтавік Ленінагорск» і стаў выступаць у вышэйшай лізе чэмпіянату Расіі. Пермскі «Молат-Прыкам'е» выяўляла цікавасць да свайго выхаванца, і ў 2001 годзе Віталь падпісаў кантракт з клубам і перайшоў у расійскую суперлігу.
У 2003—2004 ізноў выступаў у расійскай вышэйшай лізе за барнаульскі «Матор». У 2004-2005 адыграў апошні сезон у чэмпіянаце Расіі за «Молат-Прыкам'е». Пасля сканчэння сезону перайшоў у гродзенскі «Нёман» і тры сезоны запар правёў у беларускай экстралізе. У 2008 утварылася КХЛ, і Віталь Каваль з 2008 па 2010 — ігрок мінскага «Дынама», з 2010 па 2011 — ігрок падмаскоўнага «Атланта». З 2011 года — ігрок ніжагародскага «Тарпеда».
Міжнародная кар’ера Дэбютаваў за зборную Беларусі на чэмпіянаце свету 2008, у матчы са зборнай Швецыі. Згуляў шыкоўны матч супраць зборнай Расіі і стаў героем матчу, адбіўшы 53 кідкаНа, Коваль, на! sports.ru. Таксама ўдзельнічаў на чэмпіянатах свету 2009 і 2010 і на Алімпіядзе 2010, дзе таксама змог нядрэнна выступіцьРуслан Салей: «Единственный, кто порадовал в матче с финнами, — наш вратарь Коваль» sports.ru. Прыняў удзел на хатнім для Беларусі Чэмпіянаце свету 2014, але не змог прыняць удзел у плэй-оф з-за траўмы.
Дасягненні Перамога ў вышэйшай лізе чэмпіянату Расіі (2004—2005). Перамога ў кубку Шпэнглера (2009). Фіналіст кубка Гагарына (2011). Сярэбраны прызёр чэмпіянату КХЛ (2010—2011). Хакеіст года Беларусі (2012).
Спасылкі
Статыстыка на сайце eurohockey.net Статыстыка на сайце hockeygoalies.org Статыстыка на сайце hockeydb.com
Катэгорыя:Хакеісты Расіі Катэгорыя:Хакеісты Беларусі Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа Катэгорыя:Хакеісты КХЛ Катэгорыя:Хакейныя варатары Катэгорыя:Ігракі ХК Нафтавік Ленінагорск Катэгорыя:Ігракі ХК Молат-Прыкам’е Катэгорыя:Ігракі ХК Матор Барнаул Катэгорыя:Ігракі ХК Металург Ліепая Катэгорыя:Ігракі ХК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ХК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ХК Атлант Мыцішчы Катэгорыя:Ігракі ХК Тарпеда Ніжні Ноўгарад Катэгорыя:Ігракі ХК Салават Юлаеў Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па хакеі Катэгорыя:Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года