Це́пленька — рака ва Уздзенскім і Пухавіцкім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Асачанка (басейн Прыпяці).

Даўжыня ракі 12,5Агульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» (14) км. Плошча вадазбору 46 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 м/км. Пачынаецца за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Сукаўцы Уздзенскага раёна (каля вёскі Карма). Вусце на паўднёвай ускраіне вёскі Асака Пухавіцкага раёна. Цячэ па паўночнай ускраіне Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Рэчышча каналізаванае.

Літаратура

Ліст карты N-35-92. Выданне 1979 г.

Катэгорыя:Рэкі Уздзенскага раёна Катэгорыя:Рэкі Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Басейн Пцічы