Xiaomi Inc. (, скарочана Mi, вымаўляецца Сяомі) — кітайская прыватная кампанія, заснаваная ў 2010 годзе. Xiaomi займаецца вытворчасцю спажывецкай электронікі, бытавой тэхнікі і праграмнага забеспячэння. Гэта другі па велічыні вытворца смартфонаў у свеце пасля Huawei.
Назва Xiaomi у перакладзе з кітайскай азначае «проса».
Гісторыя Xiaomi заснавалі восем партнёраў 6 красавіка 2010 года. Мільярдэра Лэя Цзюня, сузаснавальніка кампаніі, які займае затым пазіцыю генеральнага дырэктара, называюць кітайскім Джобсам. Яму належыць больш за 30 % акцый Xiaomi.
Асноўнай дзейнасцю кампаніі з’яўляецца вытворчасць смартфонаў, лік мадэляў якіх стварае сёння шырокі спектр ад бюджэтных да флагманскіх рашэнняў. 16 жніўня 2010 года Xiaomi афіцыйна запусціла першую MIUI прашыўку, заснаваную на Android.
Кампанія заняла 338-е месца ў рэйтынгу Fortune Global 500 і стала самай маладой кампаніяй ў ім.
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Гандлёвыя маркі Кітая Катэгорыя:Кампаніі Кітая