Па́вел Па́ўлавіч Лату́шка (нар. , ) — беларускі палітык, дыпламат. Пасля пачатку палітычнага крызісу 2020 года перайшоў на бок дэмакратычных сіл Беларусі, з кастрычніка 2020 года кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.
Біяграфія Скончыў юрыдычны факультэт БДУ (1995, пачынаў вучыцца на гістарычным). Завочна скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (1996). У 1995—1996 гадах быў аташэ дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Беларусі. У 1996—2000 гадах займаў пасады віцэ-консула, консула генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку (Польшча). У 2000—2002 гадах — начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі. З 6 снежня 2002 годаЛатушка выслужыўся // Хартыя'97. 9 снежня 2002 да 31 кастрычніка 2008 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Польшчы. Некалькі разоў (2006Пасол Беларусі ў Польшчы Павел Латушка адкліканы для кансультацыяў // Наша Ніва. 31 сакавіка 2006) МЗС Беларусі часова адклікала Паўла Латушку для кансультацыйЯланта Смялоўская. Заканчваецца дыпламатычная місія Пасла Паўла Латушкі ў Польшчы // Польскае радыё для замежжа. 27 кастрычніка 2008. Быў наймаладзейшым беларускім паслом. 4 чэрвеня 2009 года прызначаны на пасаду міністра культуры БеларусіПрэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя рашэнні// Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 4 чэрвеня 2009. 16 лістапада 2012 Павел Латушка прызначаны паслом у Францыю і пры ЮНЕСКА. 16 лістапада 2012 года прызначаны паслом Беларусі ў Францыі, 15 студзеня 2019 года ўказам прэзідэнта № 21 ад вызвалены з пасады. У хуткім часе прызначаны дырэктарам Купалаўскага тэатраnews.tut.by .
17 жніўня 2020 года загадам міністра культуры Беларусі Юрыя Бондара звольнены з пасады генеральнага дырэктара Купалаўскага тэатра. Прычынай звальнення стала тое, што ён 14 жніўня асудзіў падаўленне мірных пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў у Беларусі і прыйшоў да дэманстрантаў на плошчу Незалежнасці, а 16 жніўня выйшаў на Марш за свабоду і заявіў, што ўлады сваімі дзеяннямі «адчынілі скрыню Пандоры»Мінкульт звольніў Паўла Латушку // Наша Ніва. 17 жніўня 2020.
Увайшоў у склад Прэзідыума Каардынацыйнай рады, створанай 18 жніўня 2020 года. З’ехаў з Беларусі да пачатку пераследу з боку спецслужб. Узначаліў Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, створанае ў кастрычніку 2020 года з мэтай забяспечыць мірнае завяршэнне выканання функцый нелегітымнымі органамі ўлады і стабілізацыі сістэмы кіравання краінай пасля пераходу ўлады да народа. 6 сакавіка 2023 года Мінскі гарадскі суд завочна прысудзіў Паўлу Латушку 18 гадоў пазбаўлення воліtass.ru.
Сябар Таварыства беларускай мовыСяргей Будкін. Член ТБМ пры ўладзе // Беларускае Радыё Рацыя. 5 чэрвеня 2009.
РазведзеныАляксей Мароз. Візіт з прапановай канкрэтнай дапамогі // Ніва № 10 (2443), 9 сакавіка 2003 г., ёсць дачка — Я́наДзмітрый Гурневіч. Павел Латушка пазнаёміў дыпламатаў з творчасцю Коласа і Купалы// Польскае радыё для замежжа. 26 кастрычніка 2007.
На службе ў МЗС У кастрычніку 2002 года прэс-сакратар МЗС Павел Латушка агучыў прэтэнзіі да расійскага палітыка Барыса Нямцова за ўмяшанне ўнутраныя справы як матыў яго высылкі з Беларусіhttps://www.kommersant.ru/doc/951933: «Намаганні Нямцова ўскладніць развіццё беларуска-расійскіх адносін, затармазіць інтэграцыйныя працэсы, яго катэгарычная нязгода з курсам на пабудову Саюзнай дзяржавы наносяць шкоду не толькі беларуска-расійскім двухбаковым адносінам, але і перспектывам саюзнага будаўніцтва».
Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2006 года пасол Павел Латушка справакаваў скандал у Польшчыhttps://www.bankier.pl/wiadomosc/Ambasador-Bialorussi-chcial-dac-w-morde-dziennikarzowi-TVN24-1412996.htmlhttps://afn.by/news/i/72372, калі прыняў удзел у праграме «24 гадзіны» інфармацыйнага канала TVN24 у рэжыме тэлемоста, дзе яму давялося адказваць на непрыемныя пытанні вядоўцы пра ход выбараў, доступ апазіцыйных кандыдатаў да СМІ, арышты актывістаў. У канцы тэлемоста аператар забыўся выключыць камеру, а пазней сталі публічнымі словы амбасадара: «Скажу так — больш ніколі не буду даваць інтэрв’ю вашай станцыі — гэта кашмар… Вашы журналісты… ну… тое, што рабілі летам, а цяпер зноў пачынаюць з прэзідэнта. … гэта проста … Калі б я не быў амбасадарам, прашу прабачэння і перадайце яму (вядучаму), я б яму ў морду даў». Пасля гэтага пасол Павел Латушка быў выкліканы ў МЗС Польшчы і адкліканы ў Беларусь для кансультацый. Некаторыя польскія палітыкі заклікалі абвясціць Латушку персонай нон-гратаhttps://www.wprost.pl/88669/bialoruski-ambasador-odwolany-na-konsultacje.htmlhttps://gazetaby.com/post/moralnyj-vybor-pavla-latushko/51323/https://www.svaboda.org/a/768528.html.
Заўвагі
Крыніцы
Спасылкі Міра Лукша. Цераз мяжу да сваіх (размова з паслом) // Ніва. № 10 (2443), 9 сакавіка 2003 г. Валера Саўко. Госць Радыё Палонія — Павел Латушка // Польскае радыё для замежжа. 25 красавіка 2003 Валера Саўко. Госць эфіру — Пасол П.Латушка // Польскае радыё для замежжа. 9 сакавіка 2005 Павел Латушка. «Мы хочам супрацы і з Расіяй, і з Еўрасаюзам» (пераклад інтэрв’ю польскай газеце «Rzeczpospolita») // Польскае радыё для замежжа. 18 верасня 2008
Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Польшчы Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Францыі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Іспаніі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Партугаліі Катэгорыя:Пастаянныя прадстаўнікі Беларусі ў ЮНЕСКА Катэгорыя:Члены Таварыства беларускай мовы Катэгорыя:Народнае антыкрызіснае ўпраўленне Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Манака Катэгорыя:Асобы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Катэгорыя:Члены фракцыі Кааліцыя Латушкі і рух «За свабоду»