«Пенідарэн» («Pen-y-Darren») — першы ў свеце запатэнтаваны паравоз. «Пенідарэн» лічыцца самым першым у свеце рэйкавым паравозам, аднак шэраг сведчанняў паказваюць на тое, што ён, магчыма, быў другім (пасля колбрукдэйлскага, з якім яго часта блытаюць). Паравоз быў пабудаваны пад кіраўніцтвам таленавітага інжынера Рычарда Трэвітыка на металургічным заводзе Пенідарэн ў аднайменным горадзе (Мертыр-Тідвіл, паўднёвы Уэльс) у 1803 годзе, аднак часта годам пабудовы паказваецца 1804, калі на дадзены паравоз быў атрыманы патэнт. Гэты ж год лічыцца годам нараджэння паравозаў наогул.

21 лютага 1804 года «Пенідарэн» правёў першы ў свеце цягнік на лакаматыўнай цязе (само паняцце Лакаматыў з'явіцца толькі праз 21 год). Будучы адным з першых, паравоз ужо меў шэраг канструктыўных навін, многія з якіх былі адкрыты паўторна толькі праз некалькі дзесяцігоддзяў.

Літаратура

Hodge James. Richard Trevithick (Lifelines; 6.) Princes Risborough, Buckinghamshire HP27 9AA: Shire Publications

Lowe James W. British Steam Locomotive Builders. Cambridge: Goose ISBN 0-900404-21-3 (reissued in 1989 by Guild Publishing) Rogers Col. H. C. Turnpike to Iron Road London: Seeley, Service & Co.; P. 40–44.

Катэгорыя:Асобныя паравозы Катэгорыя:Паравозы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Паравозы паводле алфавіта Катэгорыя:Першыя паравозы