Спатканне — адна з формаў , частка інстытута заляцання, што мае мэтай ацаніць адзін аднаго на прыдатнасць у якасці партнёра для інтымных адносін ці шлюбнага саюза. Хоць тэрмін мае некалькі значэнняў, звычайна ён адносіцца да акта сустрэчы і ўдзелу па сузгоднасці ў пэўнай сацыяльнай актыўнасці публічна, разам, як пара.
Прынятыя практыкі і звычаі спаткання, як і тэрміны, што выкарыстоўваюцца для яго апісання, значна адрозніваюцца паміж краінамі. У самым агульным сэнсе гэта сустрэча двух чалавек, што наладжваюць стасункі і вывучаюць, ці сумяшчальныя яны для правядзення часу разам публічна як пара. Яны могуць мець, а могуць пакуль яшчэ і не мець сексуальных адносін адзін з адным. Гэты перыяд заляцання часам разглядаецца як папярэднік ці шлюбу.
У гісторыі З пункту гледжання гісторыі чалавека ў цывілізацыі, спатканне як інстытут — адносна новая з’ява, якая галоўным чынам з’явілася ў апошнія некалькі стагоддзяў. З пункту погляду антрапалогіі і сацыялогіі, спатканне злучана з іншымі інстытутамі, такімі як шлюб і сям’я, якія таксама хутка змяняліся і падвяргаліся ўплывам, у тым ліку ад дасягненняў у вобласці тэхналогій і медыцыны. Як людзі развіліся з у цывілізаванае грамадства і зусім нядаўна ў сучаснае грамадства, гэтак і ў адносінах паміж мужчынамі і жанчынамі адбыліся істотныя змены, мабыць, з адзінай біялагічнай канстантай, якая заключаецца ў тым, што дарослыя жанчыны і мужчыны павінны ўступаць у палавыя адносіны для нараджэння нашчадкаў (хоць і гэта змяняецца са з’яўленнем «дзяцей з прабіркі», і да т. п.).
З развіццём сучаснага грамадства ў шмат якіх заходніх краінах усё часцей спатканне рабілася самаарганізаванай дзейнасцю двух маладых людзей, якія сустракаюцца як пара на публіцы разам.
Спатканні могуць значна адрознівацца ў залежнасці ад нацыянальнасці, звычаяў, рэлігійнага выхавання, тэхналогій і сацыяльнага класа, таксама ёсць важныя выняткі адносна асабістых свабод, што засталіся ў многіх краінах, што дагэтуль практыкуюць дамоўныя шлюбы, вымогу пасагу і забараняюць аднаполыя пары. І дагэтуль у некаторых частках свету, такіх як Паўднёвая Азія і многія рэгіёны Сярэдняга Усходу, знаходжанне на публіцы з іншым чалавекам як пара не толькі не вітаецца, але нават можа прывесці да сацыяльнага астракізму ў дачыненні да абодвух.
У XX стагоддзі спатканне часам разглядалася як папярэднік шлюбу, але магло быць і самамэтай, то бок нефармальнай сацыяльнай дзейнасцю, падобнай на сяброўства. Галоўным чынам чалавек гэтым займаўся толькі некаторую частку жыцця ў дашлюбным узросце, але, паколькі шлюб стаў менш сталым са з’яўленнем развода, спатканне таксама можа адбыцца і ў іншых узростах на працягу жыцця людзей.
На практыцы
Сацыяльныя правілы, датычныя спатканняў, значна вар’іруюцца ў залежнасці ад такіх чыннікаў, як краіна, сацыяльны клас, рэлігія, узрост, сексуальная арыентацыя і пол. Мадэлі паводзін зазвычай няпісаныя і ўвесь час змяняюцца. Існуюць значныя адрозненні паміж сацыяльнымі і асабістымі каштоўнасцямі. У кожнай культуры ёсць асаблівыя нормы, якія вызначаюць выбар: дзе людзі маглі б сустрэцца, ці пытае мужчына ў жанчыны дазволу пайсці, ці прымальна цалавацца на першым спатканні, якім мусіць быць змест гутаркі, хто павінен плаціць за ежу ці забаўкі, ці дапушчальна падзяліць выдаткі. З-за таго, што спатканне можа быць стрэсавай сітуацыяй, ёсць магчымасць зменшыць напружанасць гумарам.
Крыніцы
Катэгорыя:Сексуальнасць чалавека Катэгорыя:Гісторыя сексуальнасці Катэгорыя:Секс і грамадства