Інгвар Амб’ёрнсен (; ) — нарвежскі пісьменнік.

Дэбютаваў раманам «23-я палата» (1981), у якім раскрытыкаваў нарвежскую сістэму па доглядзе людзей з псіхічнымі захворваннямі (перакладзены на беларускую мову Лідыяй Ёхансен, 2011). Сярод іншых твораў Амб’ёрнсена, што прынеслі яму вядомасць, — тэтралогія «Элінг», паводле аднаго з раманаў якой быў зняты аднайменны фільм, серыя кніг для дзяцей «Пеле і Профен» пра падлеткаў, што ўдзельнічаюць у раскрыцці злачынстваў, раман «Забойства ў Барквіке» (2005), герой якой, таксама падлетак, спрабуе расследаваць забойства ў нарвежскай вёсцы. Апроч рамана «23‑я палата» па-беларуску можна пачытаць шэраг апавяданняў Амб’ёрнсена са зборнікаў «Чорная маці» («Чайка», «Кава з Холгерам», «Дождж», 1994) і «Часовая прысутнасць» («Новыя пакоі», 2003), перакладзеных Лідыяй Ёхансен і надрукаваных у часопісе «Дзеяслоў» (№ 1(74), 2015).

Беларускія пераклады 23-я палата: раман / Інгвар Амб’ёрнсэн. — Мінск : З. Колас, 2011. — 191, с. — (Littera scripta).

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Пісьменнікі Нарвегіі