Жатай (, ) — пасёлак гарадскога тыпу ў Расійскай Федэрацыі, гарадская акруга «Жатай» Рэспублікі Саха (Якуція). Размешчаны на левым беразе ракі Лены, за 15 км ніжэй (на поўнач) за Якуцк. Рачная прыстань, нафтабаза. З Якуцкам злучаны аўтадарогай. Насельніцтва 9164 чал. (2009), 9263 чал. (2010).

Гісторыя Першыя згадкі адносяцца да 1920 года. У ваенныя гады (1943) зрабіўся рамонтна-эксплуатацыйнай базай Ленскага рачнога параходства. З 28 красавіка 1948 г. населены пункт Жатайбуд зрабіўся рабочым пасёлкам. Насельніцтва

Інфраструктура Дом культуры, прафтэхвучылішча рачнікоў, краязнаўчы музей.

Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Якуціі