Пуштуністан (), у перакладзе «зямля пуштунаў» — сучасны тэрмін, які выкарыстоўваецца для абазначэння гістарычнай вобласці, населенай пуштунамі і народамі, якія могуць разглядацца як іх непасрэдныя продкі, з 1-га тысячагоддзя да нашай эры. Прыблізна з III стагоддзя н.э. гэтую вобласць сталі таксама называць Афганістан.
Пуштуністан быў палітычна падзелены ў 1893 годзе паміж Афганістанам і Брытанскай Індыяй па лініі Дзюранда, умоўнай і амаль не дэмаркіраванай мяжы. З канца 1940-х гадоў, пасля распаду Брытанскай Індыі і стварэння Пакістана, пуштунскія нацыяналісты перыядычна прапаноўвалі канцэпцыю стварэння незалежнай дзяржавы Пуштуністан.
Гл. таксама
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Геаграфія Афганістана Катэгорыя:Геаграфія Пакістана Катэгорыя:Ірэдэнтызм