Трохвугольны гандаль або гандлёвы трохкутнік () — характэрны для Новага часу (асабліва для XVII і XVIII стст.) трансатлантычны гандлёвы абмен паміж трымя часткамі свету — Еўропай, Афрыкай і Амерыкай.
Еўрапейскія судны курсіравалі паміж усімі вяршынямі «залатога трохкутніка»: ажыццяўлялі марскі пераход да берагоў Гвінейскага заліва для набыцця рабоў; пасля захопу або пакупкі рабоў іх перавозілі праз Атлантычны акіян для продажу ў Вест-Індыі або ў кантынентальнай Амерыцы; з Амерыкі ў Еўропу вывозілі каштоўныя металы (срэбра і золата) і вырабленыя рабскай працай прадукты — цукар, каву, какаву, тытунь, індыга. Дысбаланс ў структуры вывазу з калоній у метраполіі срэбра прывёў да рэвалюцыі цэн, якая пацягнула за сабой прамысловую рэвалюцыю ў Еўропе.
Гл. таксама Асьента Сярэбраны флот
Спасылкі
The Transatlantic Slave Trade Database, a portal to data concerning the history of the triangular trade of transatlantic slave trade voyages. Report of the Brown University Steering Committee on Slavery and Justice
Катэгорыя:Гандлёвыя шляхі