Адам Паморскі (; нар. ) — польскі літаратурны крытык і сацыёлаг, перакладчык мастацкай літаратуры з англійскай, нямецкай, беларускай, украінскай і рускай моў. Скончыў Варшаўскі ўніверсітэт. Перакладаць пачаў у 70-х гадах, пераважна з рускай. У 1983 годзе дэбютаваў як паэт. Пасля 1989 года працаваў у Інстытуце палітычных даследаванняў. З 1999 года з’яўляецца віцэ-прэзідэнтам, а з 2010 года прэзідэнтам польскага ПЭН-клуба. З 2008 года ўваходзіць у журы Грамадскай прэміі СМІ ў галіне літаратуры Cogito. У 2011 годзе ў Варшаўскім універсітэце атрымаў ступень доктара філасофіі ў галіне літаратуразнаўства за працу пра Ганну Ахматаву.

Пераклаў і падрыхтаваў зборнік вершаў Уладзіміра Някляева «Poczta gołębia» (2011), узяў значны ўдзел у стварэнні польскамоўных анталогій беларускай паэзіі «Nie chyliłem czoła przed mocą» (2007) і «Pępek nieba» (2007).http://prajdzisvet.org/translators/115-pamorski-adam.html

Спасылкі

Пераклады Адама Паморскага на сайце часопіса ПрайдзіСвет. Адам Паморскі. Пераклад — асобны род літаратуры.

Катэгорыя:Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Перакладчыкі Польшчы Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з англійскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з нямецкай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з украінскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з рускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на польскую мову Катэгорыя:Паэты Польшчы Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Польшчы Катэгорыя:Члены ПЭН-клуба