Генадзь Іванавіч Невяльско́й (, , с. Дракіна, Кастрамская губерня, Расійская імперыя — ) — расійскі мараплавец, даследчык Далёкага Усходу. Адмірал (1874).

Скончыў Марскі корпус у Санкт-Пецярбургу ў 1832 годзе і афіцэрскія класы ў 1836 годзе. У 1848-1849 гадах кіраваў марскім пераходам транспарту «Байкал» з Кранштата да Петрапаўлаўска-Камчацкага, адкрыў (1849) і даследаваў Татарскі праліў, выявіў астраўны характар Сахаліна. У 1850—1855 гадах узначаліў Амурскую экспедыцыю, даследаваў нізоўі ракі Амур, заснаваў там расійскія пасяленні, у тым ліку Нікалаеўск-на-Амуры. На востраве Сахалін адкрыў радовішчы вугалю. Яго імем названы праліў, мыс у гэтым праліве, заліў, гара і горад на Сахаліне.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Мараплаўцы Расійскай імперыі Катэгорыя:Заснавальнікі гарадоў Катэгорыя:Даследчыкі Азіі