Хвоі (Pinales, у мінулым — Coniferales, г.зн. «шышканосныя») — парадак раслін з класу , які змяшчае ўсіх сучасных прадстаўнікоў хвойных раслін, у т.л. кедр, хвою, елку, піхту, лістоўніцу, секвою, кіпарыс, ядловец і ціс. Вядомыя, аднак, некаторыя выкапні хвойных раслін, якія не адносяцца да парадку Pinales.
Асаблівасці біялогіі У жыццёвым цыкле дамінуе спарафіт. Адметнай асаблівасцю гэтых раслін з’яўляецца рэпрадуктыўная структура, вядомая пад назвай «шышка». На спарафіце ўтвараюцца жаночыя і мужчынскія шышкі. У пыльніках, якія фарміруюцца ў мужчынскіх шышках, утвараюцца мікраспоры. Яны даюць пачатак мужчынскім гаметафітам — пылковым зярнятам. У семязачатках, якія фарміруюцца ў жаночых шышках, утвараюцца мегаспоры. Адна з іх дае пачатак жаночаму гаметафіту — першаснаму эндасперму. Пылковыя зярняты з дапамогай ветру пераносяцца на семязачаткі. Пры іх прарастанні ўтвараецца пылковая трубка, якая дастаўляе дзве нерухомыя мужчынскія гаметы — сперміі — да яйцаклеткі. З семязачатка пасля апладнення ўтвараецца семя. Прарастаючы, семя дае пачатак новаму спарафіту.
Класіфікацыя Сямействы:
У мінулым цісавыя (разам з Cephalotaxaceae) вылучалі ў асобны парадак Taxales, але апошнія генетычныя даследаванні паказалі, што прадстаўнікі гэтага сямейства монафілетычныя іншым хвойным раслінам, і цяпер яны таксама аднесены да парадку Pinales.
Крыніцы
Літаратура Біялогія: вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / пад рэд. В. М. Ціхамірава; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — Мн.: Нар. асвета, 2010. — 199 с.: іл. ISBN 978-985-03-1340-9 Жизнь растений: в 6 тт. Т. 4. Мхи. Плауны. Хвощи. Папоротники. Голосеменные растения. / под ред. И. В. Грушвицкого и С. Г. Жилина. — М.: Просвещение, 1978. — С. 350.
Катэгорыя:Хвойныя