Тарнагскі Гарадок — карта Валагодскай вобласці () — сяло, адміністрацыйны цэнтр Тарнагскага раёна Валагодскай вобласці і Тарнагскага сельскага паселішча. Назва вёскі паходзіць ад назвы ракі Тарнага, пры ўпадзенні якой у Кокшэньгу і знаходзіцца сяло. Знаходзіцца за 340 км ад Волагды. Агульная плошча сяла — 452,75 га. Насельніцтва — 5365 чалавек (2010).

Прадпрыемствы харчовай прамысловасці, па нарыхтоўцы і перапрацоўцы драўніны. Выдаецца раённая газета «Кокшеньга».

Катэгорыя:Населеныя пункты Валагодскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1453 годзе