Вадзім Юр’евіч Зайцаў (нар. , Днепрапятроўск, Днепрапятроўская вобласць, УССР, СССР) — беларускі дзяржаўны і ваенны дзеяч, былы Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (2008—2012), генерал-лейтэнант.

Біяграфія У 1986 годзе скончыў Маскоўскае вышэйшае пагранічнае каманднае вучылішча КДБ СССР, у 1997 годзе — Акадэмію Федэральнай пагранічнай службы Расіі, у 2004 годзе — Ваенную акадэмію Генштаба Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі.

Праходзіў службу на розных пасадах у пагранічных войсках. Прайшоў шлях ад намесніка начальніка пагранічнай заставы да першага намесніка Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь — начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўленняУказ Президента Республики Беларусь № 387 от 15 июля 2008 года «О назначении В. Ю. Зайцева Председателем Комитета государственной безопасности Республики Беларусь».

15 ліпеня 2008 года прызначаны Старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

9 лістапада 2012 года ў сувязі з расследаваннем забойства супрацоўніка КДБ Аляксандра КазакаА.Лукашэнка вызваліў В.Зайцава ад пасады старшыні КДБ, В. Ю. Зайцаў адхілены ад пасадыУказ Президента Республики Беларусь от 9 ноября 2012 года № 507 «Об освобождении от должности В. Ю. Зайцева».

У чэрвені 2013 года быў прызначаны на пасаду генеральнага дырэктара СТАА «Космас ТБ»Былы шэф КДБ Вадзім Зайцаў прызначаны гендырэктарам «Космас ТБ».

4 студзеня 2021 года ў СМІ быў апублікаваны аўдыёзапіс нібыта 2012 года, на якім Зайцаў абмяркоўвае з афіцэрамі КДБ планы забойства некалькіх палітычных уцекачоў з Беларусі, у тым ліку Алега Алкаева, палкоўніка Уладзіміра Барадача і Паўла Шарамета. Праз чатыры гады, у 2016 годзе, Шарамет быў забіты ў Кіеве менавіта такім чынам, які абмяркоўваўся ў размове на аўдыёзапісе, праз выбух бомбыExclusive: Lukashenko plotted murders in Germany [Эксклюзіў: Лукашэнка плянаваў забойствы ў Нямеччыне] — , 4 студзеня 2021 г.. Экспертыза пацвердзіла сапраўднасць голасу Зайцава з размовы 11 красавіка 2012 у КДБ РБ.

Санкцыі ЕС У 2012 годзе быў уключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза. Савет Еўрапейскага Саюза прызнаў Зайцава адказным за пераўтварэнне КДБ у галоўны орган рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі; за распаўсюд праз сродкі масавай інфармацыі ілжывай інфармацыі пра ўдзельнікаў дэманстрацыі 19 снежня 2010 года, у якой гаварылася, што яны прынеслі матэрыялы, якія будуць выкарыстоўвацца ў якасці зброі; за тое, што ён асабіста пагражаў жыццю і здароўю жонкі і дзіцяці былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава; за тое, што ён з’яўляецца галоўным ініцыятарам распараджэнняў па незаконнаму пераследванню дэмакратычнай апазіцыі, катаванням палітычных апанентаў і жорсткім абыходжанні са зняволеныміCOUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus.

Літаратура В. Н. Надтачаев / Военная контрразведка Беларуси: Судьбы, трагедии, победы. — Мн., «Кавалер», 2008, ISBN 978-985-6053-36-1

Спасылкі Старонка на праекце «Хто ёсць хто ў РБ» Старонка на праекце BelarusProfile. Адміністрацыю ўзначаліў кагэбіст, а Раду бяспекі — ахоўнік прэзідэнта . Наша Ніва Біяграфіі Юрыя Жадобіна, Вадзіма Зайцава і Уладзіміра Макея Хто ёсць хто ва ўладзе? // Наша Ніва

Катэгорыя:Старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты (Беларусь) Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС