Бо́ркавіцкі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1929—1931 гадах. Утвораны 17 ліпеня 1924 года пад назвай Валынецкі раён у складзе Полацкай акругі. 9 сакавіка 1929 года перайменаваны ў Боркавіцкі раён. Цэнтр — чыгуначная станцыя Боркавічы.
Гісторыя 20 жніўня 1924 года раён быў падзелены на 9 сельсаветаў: Боркавіцкі, Валынецкі, Галубаўскі, Дзёрнавіцкі, Замшанскі, Кушлікаўскі, Луначарскі, Прудзінкаўскі, Юзафоўскі.
8 ліпеня 1931 года раён быў скасаваны, Замшанскі і Кушлікаўскі сельсаветы былі перададзены ў склад Полацкага раёна, астатнія — у Дрысенскі раён (з 1962 года — Верхнядзвінскі раён).
Літаратура
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А. И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1929 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1931 годзе Катэгорыя:Былыя раёны Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя:Гісторыя Полацкага раёна Катэгорыя:Боркавічы