Ма́тары (саманазва Матор-аймак) — самадыйскі народ з групы саянскіх самадыйцаў. Жыў на паўночных адгор'ях Саянаў і на рацэ Туба на поўдні Сібіры.
Асноўныя заняткі — паляванне, рыбалоўства, аленегадоўля. Галоўнайй сацыяльнай адзінкай быў улус — сезонны стан некалькіх сваяцкіх сем'яў. У 1609 г., калі пачаліся кантакты з рускімі, матары знаходзіліся ў залежнасці ад енісейскіх кіргізаў. Г. Ф. Мілер дадаваў іх да групы малых сібірскіх народаў, што выплочвалі даніну манголам. Пасля уключэння зямель матараў у склад Расіі частка перасялілася ў Манголію.
У пачатку XVIII ст. матары моцна пацярпелі ад эпідэміі воспы, што спрыяла іх далейшай асіміляцыі цюркамі і рускімі.
Літаратура Малолетко, А. Древние народы Сибири. Этничский состав по данным топонимики. Т. 6. Раннее заселение Северной Азии. - Томск: Томский университет, 2012.
Спасылкі Г. Ф. МИЛЛЕР, ИСТОРИЯ СИБИРИ Энциклопедия Брокгауза и Ефрона Е.С. Селезнёв, Т.А. Селезнёва, Колонизация канско-чунско- тайшетских земель и присоединение их к Русскому государству. 2-я пол. 17 в - нач.20 века
Катэгорыя:Самадыйскія народы Катэгорыя:Народы Сібіры Катэгорыя:Зніклыя народы Азіі Катэгорыя:Зніклыя народы Расіі