Андрэй Сяргеевіч Адамовіч () — беларускі паэт і празаік.
Біяграфія Нарадзіўся 23 лютага 1984 года ў Мінску.
У 2006 годзе скончыў факультэт журналістыкі БДУ.
Па размеркаванні быў накіраваны ў Віцебск, дзе два гады працаваў у абласной газеце «Віцьбічы». Пасля адпрацоўкі вярнуўся ў МінскАндрэй Адамовіч.
Удзельнік міжнародных літаратурных фестываляў («Кіеўскія лаўры», «Вялікае княства паэзіі», «Вершы на асфальце» і іншых). Творы перакладзены на літоўскую, польскую, грузінскую і іншыя мовы.
Бібліяграфія
Прэміі Прэмія «Дэбют» за кнігу паэзіі «Дзень паэзіі смерці дзень» (2013). Трэцяе месца прэміі Ежы Гедройца за аповесць «Таўсціла і лешч» (2016). Другое месца прэміі Ежы Гедройца за кнігу «Песня пра Цімура» (2020).https://34mag.net/post/premiyu-gedroyca-uzyau-syargey-dubavec
Спасылкі Літанкета Свабоды: Андрэй Адамовіч // svaboda.org 28 снежня 2015
Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Лаўрэаты беларускіх літаратурных прэмій Катэгорыя:Члены Беларускага ПЭН-цэнтра