Георгій Уладзіміравіч Меркуль () — беларускі вучоны. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1974), дацэнт (1988). Спецыяліст у галіне лесазнаўства і лесаводства.
Біяграфія Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава (спецыяльнасць «Лясная гаспадарка», 1965; аспірантура, спецыяльнасць «Лесазнаўства і лесаводства; лясныя пажары і барацьба з імі», 1968).
З лютага 1966 года і да 1970 года працаваў кіраўніком Талькаўскага лясніцтва.
У 1975—2013 гадах працаваў у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (лесагаспадарчы факультэт, кафедра лесаводства, дацэнт).
Памёр 28 мая 2021 года ў Мінску.
Навуковыя інтарэсы Устойлівае лесакарыстанне; біялагічная разнастайнасць і павышэнне прадукцыйнасці лясоў. Адзін з аўтараў патэнта «Устройство для измерения диаметров»Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента
Сярод апублікаванага: Исследование влияния биологической мелиорации многолетним люпином и минеральных удобрений на рост средневозрастных, приспевающих и спелых сосновых насаждений : автореферат диссертации … кандидата сельскохозяйственных наук : 06.03.03 / Меркуль Георгий Владимирович. — Минск, 1974. Лесаводства : вучэбны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасцей «Лясная гаспадарка», «Садова-паркавае будаўніцтва» / [Г. У. Меркуль і інш.]. — Мінск, 2001. Тэхналогія лесагаспадарчай вытворчасці : практыкум : вучэбны дапаможнік / Г. Ул. Меркуль [і інш.]. — Мінск, 2004.
Узнагароды Ганаровыя граматы Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (2005), Беларускага тэхналагічнага інстытута і Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (1982, 1986, 1987, 2000, 2008, 2010).
Крыніцы
Спасылкі Вучоныя Беларусі. Меркуль, Георгій Уладзіміравіч (кандыдат сельскагаспадарчых навук; лясная гаспадарка; нар. 1938)
Катэгорыя:Лесаводы Беларусі Катэгорыя:Лесаводы СССР