Гарадок () — горад раённага значэння ў Львоўскай вобласці Украіны, адміністрацыйны цэнтр Гарадоцкага раёна. Размешчаны на рацэ Верашчыца, левым прытоку Днястра, за 25 км ад Львова.
Гісторыя Пачатак горада сягае ў перыяд Кіеўскай Русі. Размешчаны ён быў на шляху паміж двума ключавымі цэнтрамі Галіцкага княства — Пярэмышлем і Звянігарадам. Інтэнсіўна развіваўся таксама і ў эпоху Галіцка-Валынскага княства, спалучаючы Пярэмышль з новай сталіцай княства — Львовам.
Упершыню Гарадок узгадваецца ў Галіцка-валынскім летапісе ў 1213 г. як добра ўмацаваны горад Галіцкага княства, абшчына якога магла весці ўласную палітыку ў дачыненні да князя і прымаць актыўны ўдзел у дзяржаўным жыцці. У летапісе гаворыцца, што горад вядомы далёка на ўсход як цэнтр гандлю соллю, а таму называўся «Гарадок сольны» або «Саляной Гарадок». У навуковай літаратуры горад часам называюць «Галіцкі Гарадок» або «Гарадок пад Львовам».
У 1772 г. Галічына была далучана да Габсбургскай манархіі. Праз суцэльнае бездарожаж таго ж года праз Гарадок было пачата будаўніцтва імперскага гасцінца, які злучыў з Венай Львоў, у 1773 г. адкрыта паштовая станцыя, а з 1775 г. — рух дыліжансаў. Усе маёнткі Гарадоцкага староства і сам Гарадок перайшоў ва ўласнасць дзяржавы. Тады ж аўстрыйскі ўрад прадаў шмат сеў польскім і нямецкім каланістам. На землях Гарадоцкага староства пасяліліся нямецкія каланісты, якія ў 1786 г. утварылі калонію «Фордэрберг». У 1789 г. пачала дзейнічаць школа з нямецкай мовай выкладання. Украінская пачатковая школа была адкрыта ў 1842 г..
У 1867 г. Гарадок стаў павятовым цэнтрам, дзе да 1918 г. працавалі павятовы суд, падатковае упраўленне, школьная акруговая рада. Горад не меў буйных прадпрыемстваў. На гэты перыяд дзейнічалі гарбарня, млын, мылаварня, 3 маслабойні, фабрыкі соды і сельскагаспадарчых угнаенняў і «вапнярка». У 1890 г. ў горадзе было 2870 дамоў. У іх пражывала 10,116 тыс. чал., з іх у сельскай гаспадарцы працавалі 4,264 тыс. чалавек, займаліся рамяством — 3, 677 тыс., гандлем — 856 чал., разумовай працай — 342 чал.
Гаспадарчае таварыства ў 1883 г. арганізавала ў Гарадку сельскагаспадарчую школу. Да Першай сусветнай вайны ў Гарадку месціўся другі дывізіён 6-га палка драгунаў аўстра-венгерскай арміі (штаб у Пярэмышлі). У час вайны ў 1914 г. на ваколіцах Гарадка адбылася вядомая ў гісторыі бітва паміж аўстра-венгерскімі і расійскімі войскамі. Паражэнне аўстрыйскіх войскаў дала магчымасць расійскай арміі завяршыць захоп Галічыны, падысці да Карпатам. Аўстрыйская ўлада вярнулася ў горад у 1915 г.
У міжваенны час — у складзе Другой Рэчы Паспалітай, у 1939—1991 гг. (за выключэннем перыяда нямецкай акупацыі) — у складзе УССР, з 1991 г. — незалежнай Украіны.
Насельніцтва
Помнікі архітэктуры Царква святога Мікалая са званіцай (1510 г.). Царква Святога Духа. Царква Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы (1633 г.) Царква св. Яна Хрысціцеля (1754 г.). Касцёл Узвышэння Крыжа са званіцай (ΧV-ΧX ст.). Званіца (ΧVΙΙΙ ст). Свята-Праабражэнскі манастыр (XV—XX ст.) Млын (пачатак ΧVΙ ст.). Ратуша.
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
Катэгорыя:Гарады Львоўскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна (Львоўская вобласць)