Анатоль Уладзіміравіч Руба́наў (нар. 17 лютага 1958, Мінск, БССР) — савецкі і беларускі і сацыёлаг, доктар сацыялагічных навук, прафесар.
Біяграфія Нарадзіўся 17 лютага 1958 года ў горадзе Мінску.
Выпускнік гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1981 годзе некаторы час займаўся выкладчыцкай дзейнасцю ва ўніверсітэце, адкуль быў прызваны для праходжання тэрміновай вайсковай службы ў Ваенна-марскі флот СССР.
З 1985 года з’яўляўся навуковым супрацоўнікам Мінскага інстытута культуры. З 1988 года працаваў у Акадэміі навук Беларусі: спачатку Інстытуце філасофіі і права, потым — у Інстытуце сацыялогіі Акадэміі навук Беларусі, з 1995 — вядучы навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. У 1988 годзе абараніў дысертацыю на суісканне навуковай ступені кандыдата філасофскіх навук на тэму «Творчая актыўнасць маладога інжынера ва ўмовах навукова-тэхнічнага прагрэсу», у 1994 годзе — дысертацыю на суісканне навуковай ступені доктара сацыялагічных навук на тэму «Сацыяльны суб’ект: матывы і дзейнасць». З 1999 па 2006 гады — першы намеснік дырэктара Мінскага НДІ сацыяльна-эканамічных і палітычных праблем. З лютага 2006 года па студзень 2016 года працаваў дэканам факультэта філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Са студзеня 2016 года — прафесар кафедры сацыялогіі ФФСН Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адначасова з 2007 года — галоўны рэдактар часопіса «Філасофія і сацыяльныя навукі». Аўтар больш за 130 навуковых публікацый.
Сфера навуковых інтарэсаў Сацыялогія масавых паводзін Сацыялогія асобы і сацыяльнае развіццё Сацыялогія горада Сацыялогія адукацыі Палітычная сацыялогія Сацыялогія сацыяльных змен
Літаратура
Спасылкі Рубанаў Анатоль Уладзіміравіч // «Персаналіі беларускай сацыялогіі». электронны даведнік Рубанаў Анатоль Уладзіміравіч Рубанаў Анатоль Уладзіміравіч // Нацыянальная сацыялагічная энцыклапедыя Рубанаў Анатоль Уладзіміравіч // Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі
Катэгорыя:Сацыёлагі СССР Катэгорыя:Сацыёлагі Беларусі Катэгорыя:Дэканы БДУ