Генадзь Андрэевіч Зюганаў (, Мымрына, Арлоўская вобласць) — расійскі палітык, дэпутат Дзяржаўнай думы, лідар Камуністычнай партыі Расіі з часу заснавання.
На выбарах Прэзідэнта Расіі 4 сакавіка 2012 г заняў другое месца, набраў 17% галасоў
Біяграфія Нарадзіўся ў сям'і настаўнікаў. Скончыў з сярэбраным медалём Мымрынскую сярэднюю школу Хатынецкага раёна Арлоўскай вобласці ў 1961 годзе. У 1962 годзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Арлоўскага педагагічнага інстытута, які скончыў з адзнакай ў 1969 годзе. У 1963—1966 гадах праходзіў тэрміновую службу ва ўзводзе радыяцыйна-хімічнай разведкі Групы савецкіх войскаў у Германіі (у цяперашні час — палкоўнік запасу хімічных войскаў). Доктар філасофскіх навук.
Жонка — Надзея Вітальеўна Зюганава, дзеці: сын Андрэй 1968 г.н., дачка Таццяна 1974 г.н.
Спасылкі
Афіцыйны сайт Генадзя Зюганава Афіцыйны сайт Камуністычнай партыі Расіі
Катэгорыя:Палітыкі СССР Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Філосафы Расіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Арлоўскай вобласці Катэгорыя:Члены КПРФ Катэгорыя:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі I склікання Катэгорыя:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі II склікання Катэгорыя:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі III склікання Катэгорыя:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі IV склікання Катэгорыя:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі V склікання Катэгорыя:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі VI склікання Катэгорыя:Палкоўнікі Расіі Катэгорыя:Дактары філасофскіх навук Катэгорыя:Выпускнікі Арлоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Расіі (2012)