Вуліца Ланге — адна з вуліц горада Гомеля, размешчана ў Цэнтральным раёне.

Вуліца бярэ пачатак на скрыжаванні вуліц Савецкай і Камунараў, і заканчваецца ля скрыжавання вуліц Білецкага і Пушкіна. Працягласць каля 280 метраў.

У 1919 годзе вуліца была перайменавана з вуліцы Барона Нолькена ў вуліцу Ланге (у гонар Івана Ланге — старшыні Гомельскага ЧК, які загінуў падчас антыбальшавіцкага паўстання ў 1919 г.«Из истории не выкинуть»: к 90-летию стрекопытовского мятежа (март 1919) / сб. статей, составитель В. М. Лебедева. — Гомель, 2009

На вуліцы размешчаны Будынак Руска-Азіяцкага банка Галоўны корпус Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Грамадска-культурны цэнтр

Літаратура Гомель. Энциклопедический правочник. — Мн.: БелСэ, 1991. — 527 с.

Катэгорыя:Цэнтральны раён (Гомель)

Ланге