Магілёўскі інстытут МУС — дзяржаўная ўстанова адукацыі, якая ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў для Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь на першай ступені вышэйшай адукацыі. Створаны ў 1948 годзе як школа перападрыхтоўкі сяржанцкага складу корпуса галоўнага ўпраўлення аховы на чыгуначным і водным транспарце Міністэрства дзяржаўнай бяспекі СССР, інстытут з’яўляецца найстарэйшай навучальнай установай сістэмы МУС.
Гісторыя У 1948 годзе востра паўстала пытанне аб неабходнасці адкрыцця навучальнай установы па падрыхтоўцы міліцыянераў-транспартнікаў, бо за час Вялікай Айчыннай вайны на яе франтах загінула больш за палову супрацоўнікаў дадзеных падраздзяленняў МУС.
2 красавіка 1948 года па загадзе Міністра дзяржаўнай бяспекі СССР генерал-палкоўніка Абакумава была заснавана Магілёўская школа перападрыхтоўкі сяржанцкага складу корпусу галоўнага ўпраўлення аховы на чыгуначным і водным транспарце з тэрмінам навучання 7 месяцаў. Першым начальнікам школы быў прызначаны Ляхаў Васіль Іванавіч.
Пра інстытут Сярод вядомых выпускнікоў установы адукацыі ёсць два героя Савецкага саюза, якія з’яўляліся ўдзельнікамі ВАВ — Сідараў Пётр Пятровіч і Сарокін Барыс Рыгоравіч. Адзін з самых вядомых выпускнікоў — генерал-палкоўнік юстыцыі Алу Алханаў, які раней займаў пасаду Прэзідэнта Чачэнскай Рэспублікі, у цяперашні час — намеснік міністра юстыцыі Расіі.
Інстытут уваходзіць у лік найбольш прэстыжных навучальных устаноў краіны і займае адно з вядучых месцаў у сістэме падрыхтоўкі кадраў з вышэйшай юрыдычнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй для органаў унутраных спраў рэспублікі.
Набор у Магілёўскі інстытут МУС ажыццяўляецца па наступных спецыяльнасцях: Прававое забеспячэнне грамадскай бяспекі; Прававое забеспячэнне аператыўна-вышуковай дзейнасці.
Выпускнікам інстытута прысвойваецца кваліфікацыя «Юрыст» і першае спецыяльнае званне «Лейтэнант міліцыі».
Начальнікі (1948-?) — Васіль Іванавіч Ляхаў Аляксей Іванавіч Карташоў Іван Міхайлавіч Аксёнаў Іван Паўлавіч Бурчанкоў (1975-?) — Васіль Іванавіч Спадабаеў (з верасня 2014) — Валерый Мікалаевіч Палішчук
Спасылкі Гісторыя Магілёўскага інстытута МУС Электронная кніга «65 гадоў падрыхтоўкі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў» Парадак прыёму ва ўстанову адукацыі «Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь» на 2015 год Магілёўскі інстытут МУС Магілёўскі інстытут МУС Магілёўскі інстытут МУС Магілёўскі інстытут МУС
Катэгорыя:Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:З’явіліся ў 1948 годзе Катэгорыя:Вуліца Крупскай (Магілёў)