Чандрагу́пта — старажытнаіндыйскі правіцель, заснавальнік дынастыі і дзяржавы Маур’я ў IV—III стагоддзях да н.э.; правіў каля 322 — каля 300 да н.э. (паводле іншых звестак 314—292 ці 290 да н.э.).

Схіляў Аляксандра Македонскага да паходу на імперыю Нанда. Пасля адыходу грэчаскіх войск з Індыі (325 да н.э.) перамог Дхану Нанда і захапіў уладу ў дзяржаве Магадха. Падпарадкаваў тэрыторыю Паўночнай Індыі і паводле дагавора з Селеўкам І Нікатарам (каля 305 да н.э.) далучыў да сваіх уладанняў раёны сучасных Белуджыстана і Усходняга Афганістана.

Пры Чандрагупце пачалі развівацца гандлёвыя, культурныя і дыпламатычныя сувязі Індыі з эліністычнымі краінамі Азіі і Міжземнамор’я.

Літаратура С. 215.

Бонгард-Левин Г. М. Индия эпохи Маурьев. М., 1973.

Катэгорыя:Імперыя Маур’яў Катэгорыя:Постаці Старажытнай Індыі Катэгорыя:Індыйскія манархі IV стагоддзя да н.э.