Крывасе́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Крывое Сяло.
Юрыдычны адрас: 222430, Мінская вобласць, Вілейскі раён, аг. Крывое Сяло, вул. Першамайская, д. 10.
Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Рабунскі сельсавет у складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Рабунь. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 5 ліпеня 1946 года ў складзе Вілейскага раёна. 6 верасня 1957 года ў склад сельсавета з Рэчкаўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Баравыя, Камары, Лейлава, Ліпневічы, Міхнічы і Татараўшчына)Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 28 мая 2013 года ў склад сельсавета перададзены 16 населеных пунктаў (Асавец, Балашы, Варонічы, Гарадзілавічы, Грыгаркі, Губы, Дашкаўка, Жукавічы, Катлоўцы, Куляшы, Малькевічы, Навікі, Путрычы, Рэчкі, Стражы, Усцінавічы) Куранецкага сельсавета і 11 населеных пунктаў (Альшэўцы, Арпа, Асташкава, Валоські, Горная, Гутараўшчына, Ерхі, Івашынавічы, Карэкаўцы, Лявонавічы, Сосенка) Касцяневіцкага сельсавета, цэнтр сельсавета быў перанесены ў аграгарадок Крывое Сяло, а сельсавет перайменаваны ў КрывасельскіРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .
Геаграфія Сельсавет мяжуе з Куранецкім, Любанскім, Людвіноўскім, Ільянскім, Вязынскім і Асіпавіцкім сельсаветамі Вілейскага раёна і горадам Вілейка, таксама з Мядзельскім раёнам на поўначы. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Крывое Сяло знаходзіцца за 10 км ад Вілейкі. Сельсавет месціцца на Нарачана-Вілейскай нізіне. З поўначы на поўдзень тэрыторыя сельсавета цягнецца на 20 км, з захаду на ўсход — на 21 км. На поўдні мяжуе з Вілейскім вадасховішчам, у якое ўпадаюць рэкі Жучка, Арпа, Касутка. На поўначы бярэ свой пачатак рака Чорная. На землях сельсавета развітая сістэма каналаў, шмат сажалак.
Транспарт Праз тэрыторыю сельсавета праходзяць рэспубліканскія аўтамабільныя дарогі: Ушачы — Вілейка, Мінск — Калачы — Мядзел, Барысаў — Вілейка — Ашмяны; развітая сетка мясцовых дарог. Чыгунка прадстаўлена участкам лініі Полацк — Маладзечна з прыпыначным пунктам Стражы.
Склад Налічваецца 44 населеныя пункты. Найбольш буйныя — аграгарадкі Крывое Сяло і Ерхі; вёскі Рабунь, Балашы, Рэчкі.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) — 988 чалавек, з іх 96,7 % — беларусы, 2,4 % — рускія; паводле перапісу 2019 года (44 населеныя пункты) — 1699 чалавек.
Дэмаграфічныя звесткі На тэрыторыі сельсавета жыве 1913 чалавек. Па ўзроставым складзе: дзяцей да 16 гадоў — 264 працаздольнага насельніцтва — 968 старэй працаздольнага — 681
Прадпрыемствы адсутнічаюць
Сельская гаспадарка Філіял «Усходні» ААТ «Вілейскі камбікормавы завод» ААТ «Алая заря»
Гандаль і побытавае абслугоўванне 7 крам раённага спажывецкага грамадства (аграгарадкі Крывое Сяло, Ерхі, вёскі Чыжэвічы, Рабунь, Рэчкі, Балашы, Сосенка) 1 гандлёвы аб’ект ААТ «Вілейскі камбікормавы завод» 2 комплексна-прыёмных пункта (аграгарадкі Крывое Сяло, Ерхі) 1 страўня ФСГП ААТ «Вілейскі камбікормавы завод»
Сувязь 3 аддзяленні паштовай сувязі (аграгарадкі Крывое Сяло, Ерхі, вёска Рабунь).
Ахова здароўя 3 фельчарска — акушэрскіх пункта (аграгарадок Крывое Сяло, вёскі Рабунь і Балашы).
Адукацыя ДУА «Рабунскі КПК дзіцячы сад — базавая школа» ДУА «Ерхаўскі дзіцячы сад»
Культура 1 сельскі Дом культуры (аграгарадок Крывое Сяло) 2 сельскія клубы (аграгарадок Ерхі, вёска Рабунь) 4 бібліятэкі (аграгарадкі Крывое Сяло, Ерхі; вёскі Рабунь і Балашы)
Рэлігійныя арганізацыі Тры прыходы праваслаўнай царквы: Свята-Духаўская царква (Рэчкі) Царква Успення Прасвятой Багародзіцы (Рабунь) Свята-Петрапаўлаўская царква (Касута)
Вядомыя асобы Піліп Орлік — украінскі палітычны, дзяржаўны і ваенны дзеяч, гетман Запарожскага Войска ў выгнанні (1710—1742), паэт, публіцыст (1672—1742) Эдвард Жалігоўскі — польскі паэт, філосаф, грамадскі дзеяч, (1816—1964) Ганна Аляксееўна Новік — беларуская паэтэса, удзельніца нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі на Вілейшчыне, (1914—1997) Вікенцій Іосіфавіч Аўдзей (Касьян Вясёлы) — беларускі пісьменнік, драматург, (1886—1916) Леанід Дзмітрыевіч Малькевіч — удзельнік партызанскага руху ў Вілейскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, (1922—1944)
Славутасці Брацкая магіла 1941—1944 гадоў у вёсцы Рэчкі (Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей 613Д000130) Брацкая магіла савецкага воіна і партызана ў вёсцы Усцінавічы Помнікі землякам у вёсках Ерхі, Грыгаркі, Крывое Сяло, Рабунь, Рэчкі Мемарыял партызану Малькевічу Л.Д (1944) у вёсцы Малькевічы Магіла ахвяры фашызма (1943) Верамей Юліі Карэкаўцы Вайсковыя могілкі Першай сусветнай вайны ў вёсцы Рабунь Рабунскаму храму 155 год // «Шлях Перамогі» Памятныя крыжы на месцы растрэла вязняў Вілейскай турмы ля Касуты У Вялейцы ўшанавалі памяць ахвяраў рэпрэсій // Вялейка Памятны знак Піліпу Орліку ў вёсцы Касута У гонар украінскага гетмана Піліпа Орліка // Вялейка Памятны знак, прысвечаны сяброўству Эдварда Жалігоўскага і Тараса Шаўчэнкі.«Адкрыты памятны знак у гонар Шаўчэнкі і Жалігоўскага» // «Рэгіянальная газета». Памятны знак пісьменніку Вікенцію Іосіфавічу Аўдзею (Касьян Вясёлы) Касьян Вясёлы — яшчэ адзін ураджэнец Вялейшчыны // Вялейка Пагоркі «Рэчкінскія» — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння Вялікі камень івашынавіцкі — геалагічны помнік прыроды мясцовага значэння Крыніца «Святая вада» — гідралагічны помнік прыроды мясцовага значэння Гарадзішчы і селішчы (Арпа, Рэчкі), паселішчы (Сосенка) Капліцы ў вёсках Касута, Карэкаўцы Каплички вечный зов… // 21.by і Лявонавічы Культавыя валуны — «Язэпаў камень» На Вілейшчыне з’явіўся яшчэ адзін добраўпарадкаваны помнік археалогіі // Вялейка, «Забалацкі камень», «Белы камень», безназоўны ля вёскі Татараўшчына
Галерэя
Крыніцы
Літаратура
Памяць. Вілейскі раён. // — Мн.: БелТА., 2003. — 704 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.). — 3000 экз. — ISBN 985-6302-56-0 Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі Крывасельскі сельсавет на сайце Вілейскага раённага выканаўчага камітэта Вілейскі камбікормавы завод ДУА «Рабунскі КПК дзіцячы сад — базавая школа» ДУА «Ерхаўскі дзіцячы сад»
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе