Сярпо́к (Falcaria) — род травяністых раслін сямейства . Налічвае 5 (каля 5) (адзіны від — ) відаў, пашыраных ва ўмераным поясе Еўразіі і Паўночнай Афрыкі.
Батанічнае апісанне Сярпок звычайны — двухгадовая кветкавая расліна з прамым галінастым сцяблом вышынёй 30—60 см і верацёнападобным коранем. Лісце чаргаванае, трайчастае і простае, скурыстае, зубчастае па краі. Кветкі белыя, у складаных парасоніках. Пялёскаў — 5. Плод — віслаплоднік.
Распаўсюджанне і экалогія Расліна пашырана ва ўмераным поясе Еўразіі і Паўночнай Афрыкі. Расце на ўзлесках і палянах, стэпах, саваннах, стэпавых лугах, аблогах, пашах, пустках, каля дарог, па берагах рэк і ручаёў. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезатроф, эўтроф.
Выкарыстанне Лекавыя расліны. Маладое лісце выкарыстоўваюць у якасці прыправы і на салату. Насенне мае смак, падобны да смаку насення кмену.
Зноскі
Літаратура
Дудченко Л. Г., Козьяков А. С., Кривенко В. В. Пряно-ароматические и пряно-вкусовые растения: Справочник / Отв. ред. К. М. Сытник. — К.: Наукова думка, 1989. — 304 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-12-000483-0.
Спасылкі
Катэгорыя:Парасонавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1759 годзе Катэгорыя:Пустазелле