Фербіна́ — рака ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Каменка (прыток Усы, басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 14 км. Плошча вадазбору 39 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 м/км. Выток ракі знаходзіцца за 1 км у напрамку на ўсход ад вёскі Церабейнае. Цячэ ў межах Налібоцкай пушчы. Упадае ў Каменку за 0,5 км ад яе вусця. Вадазбор у межах Верхнянёманскай нізіны. Пойма ракі часткова забалочаная.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Стаўбцоўскага раёна Катэгорыя:Басейн Усы (прыток Нёмана)