Лю́цінка, Люсынка, Літанка — С. 233., Лусынка — рака ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Іслач (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 11 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,4 м/км. Плошча вадазбору 48 км². Выток ракі знаходзіцца ў напрамку на поўдзень ад вёскі Вялікае Поле, на поўнач ад вёскі Навасёлкі. Упадае ў Іслач прыкладна за 2,5 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Явідаўшчына. Вадазбор на захадзе Мінскага ўзвышша.
Каля вёскі Малая Люцінка на рацэ сажалка.
Літаратура — С. 233.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Валожынскага раёна Катэгорыя:Прытокі Іслачы