А́ла — жаночае імя.

Існуе некалькі варыянтаў паходжання. Дакладны — невядомы.

Па адной з версiяў, імя Ала (альбо Алат, Аль-Лят, Іллахат) — арабскага паходжання. Асноўны сэнс — «багіня», «гэта багіня». Пераклад слова з арабскай — «літара».

Ала — старажытна-арабская багіня неба і дажджу. У арабаў Сірыйскай пустыні Ала — жонка Алага і маці ўсіх багоў. У арабаў цэнтральнай Аравіі Ала — дачка Алага. Таксама Ала — старажытная багіня лёса на Каўказе.

Па іншай версіі — імя Ала старажытна-германскага паходжання, якое азначае «іншы».

Магчыма, што два розных імені аб'ядналіся ў адно з прычыны аднолькавасці гучання.

Варыянты ў розных мовах

Імяніны У розных краінах свету Алы святкуюць імяніны:

У Расіі — 8 красавіка

Святыя Святая мучаніца Ала Готская, спаленая ў храме разам з іншымі вернікамі ў касцёле пад час службы ў IV стагоддзі (8 красавіка).

Вядомыя Алы Ала Пугачова — савецкая, расійская спявачка

Ала Сурыкава — савецкая, расійская кінарэжысёр, сцэнарыст.

Геаграфічныя назвы Ала — невялікая рака ў Бураціі, прыток ракі Баргузін, што упадае ў возера Байкал.

Гл. таксама Ала () ў Іспаніі завецца род раслін Дзевясіл.

Спасылкі «Ала» на старонцы «Таямніца імёнаў»

Тлумачэнні слова на старонцы «Грамота.ru»

Імяніны на старонцы «Calend.ru»

Ала