thumb|right|«Сандамірскі рокаш». Карціна невядомага мастака XVII ст. Рокаш () — від узброенай шляхецкай апазіцыі ў Польшчы і Рэчы Паспалітай у XVI—XVII стст. Першапачаткова азначаў з’езд на сейм усёй шляхты, а не толькі яе выбраных прадстаўнікоў.
Назва паходзіць з Венгрыі, дзе ў пачатку XVI ст. шляхта з’язджалася на сеймы на полі Рокаш каля г. Пешт. Назву «Рокаш» атрымаў з’езд шляхты пад Львовам у 1537 г. (т.зв. «Курыная вайна»), кіраўнікі якога ў дэкрэце сеймавага суда 1538 г. названы ракашанамі. Кароль і магнаты не прызнавалі права ўсёй шляхты на непасрэдны ўдзел у сеймах (за выключэннем элекцыйнага сейма), таму рокаш стаў сінонімам бунту супраць караля. Шляхецкія ідэолагі разглядапі рокаш як «апошнюю абарону вольнай рэспублікі» і інстанцыю, якая можа судзіць караля, міністраў і сенатараў; юрыдычнай асновай рокашу лічылі права на адмову ў паслушэнстве каралю, зафіксаванае ў Генрыкавых артыкулах і Пакта канвента. Характар мяцяжу мелі рокашы М. Зебжыдоўскага 1606—1609 гг. і Е. С. Любамірскага 1665—1666 гг. Шляхта, якая збіралася на рокаш, утварала канфедэрацыі. Пазней ідэя рокашавых сеймаў заменена шляхтай на лозунг збірання т.зв. конных сеймаў.
Гл. таксама
Канфедэрацыя (Рэч Паспалітая)
Літаратура
Пазднякоў, В. Рокаш / Вячаслаў Пазднякоў // — С. 119—120.
Катэгорыя:Канфедэрацыі Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Паўстанні ў Рэчы Паспалітай