Мостар — горад у Босніі і Герцагавіны, адміністрацыйны цэнтр Герцагавінска-Нярэтванскага кантона ў складзе дзяржаўнага ўтварэння Федэрацыя Босніі і Герцагавіны. Насельніцтва складае 68,4 тыс. чал. (2012). Размешчаны ў паўднёвай частцы краіны, на рацэ Нератве. Важны транспартны вузел, чыгуначнае і аўтамабільнае паведамленне з Сараева і харвацкім портам Плочэ. Міжнародны аэрапорт.
Гісторыя Першая пісьмовая згадка адносіцца да 1452 года, з 1468 пад уладай туркаў. З 1583 года ў Баснійскім пашалыку, у 1833 увайшоў у створаны пашалык Герцагавіна. Пасля Берлінскага кангрэса 1878 года патрапіў пад кіраванне аўстра-венгерскіх улад, адзін з асноўных цэнтраў харвацкага нацыянальнага адраджэння. У 1908 у складзе анексаваных Аўстра-Венгрыяй Босніі і Герцагавіны. З 1918 у Каралеўстве сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 Югаславія). У 1992—1994 сталіца самаабвешчанага харвацкага дзяржаўнага ўтварэння Герцаг-Босна. Моцна пацярпеў у час вайны ў Босніі і Герцагавіне 1992—1995 гадоў. У 1999 пачалося аднаўленне Мостара.
Славутасці Захаваліся шматлікія пабудовы часоў турэцкага панавання. Сярод іх Стары мост цераз раку Нератву (1566, арх. Хайрудзін 2-і), які злучае 2 часткі гарады — мусульманскую (на левым беразе) і хрысціянскую. У 17 ст. фланкаваны вежамі Тара і Халебія. Стары мост разбураны ў 1993 і адноўлены ў 2001—2004. Раён Старога моста ў гістарычным цэнтры Мостара уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны Акрамя таго ў асманскія часы ўзведзены мост цераз раку , правы прыток Нератвы (1558; адноўлены ў 2000-я гг.); (1557; рэстаўравана ў 2002—2004) і (1570), мячэці Несух-Ага Вучакавіц (1564), Каскі-Мехмед-Паша (1617) і інш.; базар (16 ст.), (каля 1630), лазні, жылыя дамы (у т.л. у квартале Куюнджылук).
У 19 — пач. 20 стст. пабудаваны: праваслаўная царква (1833) ва ўсходняй частцы горада, у перадгор’ях Вележа (Падвележжа), (1874) і францысканскі кляштар, ў маўрытанскім стылі (1902, арх. ), Зямельнага банка ў стылі мадэрн (1910, арх. ), (1917). У час ваенных дзеянняў пачатку 1990-х гг. разбураны многія мячэці, біскупскі палац (1847) з вялікай бібліятэкай, каталіцкі касцёл, сербскія Траецкі сабор і царква Раства Багародзіцы (абодва — сяр. 19 ст.).
Культура Дзейнічае другі па велічыні ў краіне Мостарскі ўніверсітэт, заснаваны ў 1977 (сучасны статус з 1992). Архіў Герцагавіны (1954), Народная бібліятэка. Тэатры: народны, харвацкі нацыянальны, маладзёжны, лялек. Музей Герцагавіны (1950; размешчаны ў вежы Герцагуса, 15 ст.), мастацкая галерэя. Фестывалі: музычна-фальклорны «Мостарскае лета», харвацкай культуры «Мостарская вясна», музычны «Мелодыі Мостара», тэатральны. Манумент на партызанскіх могілках (1965, арх. Б. Багданавіч; адноўлены ў 2008).
Насельніцтва
Насельніцтва — 105 448 жыхароў (2003), з іх баснякоў — 45,29 %, харватаў — 50,43 %, сербаў — 3,45 %, іншых — 0,83 %. Гістарычна горад складаўся з дзвюх частак, населеных рознымі этна-рэлігійнымі грамадамі — баснійскай мусульманскай і харвацкай каталіцкай, падзеленых ракой Неретвай. Станам на 2025 года, гэты раздзел умоўны, адрозніць хрысціян ад мусульман па сучаснай вопратцы практычна немагчыма.
Эканоміка Мостар — важны эканамічны цэнтр краіны. Галоўнае горадаўтваральнае прадпрыемства — алюмініевы завод «Aluminij Mostar» (кіруецца прадстаўнікамі харвацкай абшчыны горада): вытворчасць першаснага алюмінію з імпартнага гліназёму (130 тыс. тон у 2011), алюмініевых сплаваў, дроту і нарыхтовак; асноўная частка прадукцыі экспартуецца (каля 1/4 кошту нацыяльнага экспарту краіны). Прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, тэкстылю, металавырабаў. Развіты турызм. Цэнтр сельскагаспадарчага раёна — вінаградарства і вінаробства, пладаводства (абрыкосы, персікі, інжыр і інш.).
Каля Мостара — ГЭС «Mostar» (72 МВт) і «Salakovac» (210 МВт) на р. Нератва.
Спорт ФК Зрыньскі Мостар
Гарады-пабрацімы
Вядомыя асобы Алекса Шанціч, паэт, драматург
Крыніцы
Літаратура Koschnick H., Schneider J. Brücke über die Neretva. Münch., 1995; Conservation and revitalisation of historic Mostar. Gen., 2004; Mostar u slici i riječi. Mostar, 2008.
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Федэрацыі Босніі і Герцагавіны