Сквер Георгія Канстанцінавіча Жукава () — сквер у Маскоўскім раёне горада Мінска.

У скверы ўстаноўлены бюст маршала Савецкага Саюза Г. К. Жукава, чатыры разы Героя Савецкага Саюза. Яго імя нададзена скверу 18 чэрвеня 2008 года рашэннем Мінскага гарадскога савета дэпутатаў.

Сам сквер мае форму трохвугольніка, яго тэрыторыя абмежавана вуліцамі Чыгуначнай, Мініна і праездам паміж імі.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Скверы Мінска Катэгорыя:Маскоўскі раён (Мінск) Катэгорыя:Чыгуначная вуліца (Мінск) Катэгорыя:Вуліца Мініна (Мінск) Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Георгія Жукава