Ikarus 415 — гарадскі аўтобус венгерскай кампаніі Ikarus. Выпускаўся з канца 1986 года па 2002 год.
Тэхнічныя характарыстыкі Апорны кузаў падвышанай каразійнай стойкасці. Тармазы пнеўматычныя барабанныя. Масты канструктыўна прыстасаваныя для мантажу антыблакавальнай і протывабуксовачнай сістэмы тармазоў. Падвеска залежная, пнеўматычная з клапанамі, якія рэгулююць становішча кузава адносна дарогі. Салон ацяпляецца паветрам ад сістэмы астуджэння рухавіка, маецца незалежны ацяпліцель. У параўнанні з 200-й серыяй у Ikarus 415 больш сучасная кампаноўка, якая дазволіла панізіць падлогу да ўзроўню 740 мм.
Тэхнічныя характарыстыкіIkarus 415 // com-drive.com Рухавік RABA D 10 UTS (Еўра-1) MAN D 2865 LUH 06 (дызельны, радны, гарызантальны, пяціцыліндравы, з турбанаддзіманнем, Еўра-1) DAF LT 160 (дызельны, радны, гарызантальны, шасціцыліндравы, з турбанаддзіманнем) Макс. магутнасць 180 кВт пры 2000 аб/хв 191 кВт пры 2000 аб/хв 160 кВт пры 2000 аб/хв Макс. круцільны момант 1100 Н·м пры 1000–1400 аб/хв 974 Н·м пры 1300 аб/хв Каробка перадач ZF S6 120 U, механічная, 6-ступеньчатая ZF 4 HP 500, аўтаматычная Voith D85 1/2 A4N, аўтаматычная Макс. хуткасць 74 км/г 76,2 км/г 77 км/г
Эксплуатацыя У Беларусі У дзевяностыя гады мінскія транспартнікі займаліся пошукам новай машыны для замены старых Ікарусаў, ЛіАЗаў і ЛАЗаў. З мэтай вывучэння досведу эксплуатацыі ў 1995 годзе быў набыты адзін аўтобус Ikarus 415. Аўтобусы аказаліся дарагімі і складанымі ў тэхнічным абслугоўванні, таму далейшыя закупкі машын гэтых серый не праводзіліся.
Адзіны асобнік эксплуатаваўся ў Аўтобусным парку №7Автобус городского типа большого класса Ikarus-415 // beltransport.esmasoft.com . У 2000-я гады даволі рэдка выходзіў на маршрут з-за складанасцяў з тэхнічным абслугоўваннем. Спісаны ў сярэдзіне 2007 года.
У Венгрыі
У Польшчы thumb|злева|Ikarus 415.14B у Бельска-Бяле У Польшчу былі пастаўленыя агулам 64 аўтобусы мадыфікацый 415.14A, 415.14B, 415.14C, 415.14D, 415.14E і 415.22. Большасць з іх (39 адзінак) былі накіраваныя ў Бельска-Бяла. 13 — у Чэнстахова, 8 — у Бытам і 4 — у Кэндзежын-Козле. Некаторыя з іх ужо спісаныя або прададзеныя іншым перавозчыкам.
У Расіі thumb|Ikarus 415.33 у Маскве Аўтобусы, якія пастаўляліся ў Расію, мелі мадыфікацыю Ikarus-415.33 і былі закуплены для Сусветных Юнацкіх Гульняў 1998 года, а пасля іх заканчэння, аўтобусы былі размеркаваны па аўтобусных парках Масквы.
Эксплуатацыя аўтобусаў ва ўмовах Масквы была складанай па прычыне меншай колькасці сядзенняў у салоне. Паступова аўтобусы Ikarus-415.33 сталі выходзіць з ладу і выводіцца з эксплуатацыі ў сувязі з адсутнасцю запчастак і камплектуючых. З 2007 года ў Маскве адбываецца актыўнае спісанне аўтобусаў гэтай мадэлі, разам з аўтобусамі Ikarus-435.17.
Па стане на студзень 2015 года ў Маскве спісаныя ўсе аўтобусы гэтай мадэлі. Апошнім у Маскве стаў аўтобус пад нумарам 10205 .
Спасылкі
415 Катэгорыя:Аўтобусы паводле алфавіта