Гняздо́ўнік сапраўдны, Гняздоўнік звычайны (Neóttia nídus-ávis) — шматгадовая травяністая расліна роду сямейства .

Апісанне Расліна жоўта-бурага колеру, без зялёнага лісця. Сцябло вышынёй 20—40 см, тоўстае, пакрытае бураватымі лускавінкамі. Карэнішча кароткае, з мясістымі каранямі, сплеценымі ў выглядзе гнязда. Кветкі жаўтавата-бурыя, у доўгай гронцы. Цвіце ў маі—чэрвені. Плод — каробачка.

Пашырэнне і экалогія Расліна пашырана на большай частцы тэрыторыі Еўропы, на Каўказе, у Заходняй Сібіры, Малой Азіі. Расце на лясным подсціле ў вільготных лясах. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна (часткамі карэнішча). Сапратроф. Жывіцца за кошт грыба Rhizoctoria repens, з якім суіснуе ў сімбіёзе.

Лекавая расліна (проціглісны сродак).

Літаратура  — С. 94.

Спасылкі

Апісанне на сайце flower.onego.ru Neottia nidus-avis (L.) Rich. // The Plant List

Катэгорыя:Эпідэндравыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1817 годзе