Аксана Вячаславаўна Гайдук (нар. , в. Зорная, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI і VII скліканняў.

Біяграфія Нарадзілася 6 лютага 1974 года ў в. Зорная Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Скончыла Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спецыяльнасці «Будаўніцтва аўтамабільных дарог і аэрадромаў»; праходзіла навучанне ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працавала першым намеснікам генеральнага дырэктара дзяржаўнага вытворчага аб’яднання «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама».

З 2016 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

У 2019 годзе абрана дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання. З’яўляецца намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве.

Член Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.

Узнагароды ганаровая грамата Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, ганаровыя граматы адміністрацый Маскоўскага і Фрунзенскага раёнаў г. Мінска, нагрудны знак Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь «За заслугi».

Асабістае жыццё Замужам, мае сына.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Жанчыны-палітыкі Беларусі Катэгорыя:Члены Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці