Аляксандр Сяргеевіч Бабаловіч (нар. , р.п. Рэчыца, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI і VII склікання.
Біяграфія Скончыў Ленінградскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчы інстытут, інжынер-механік.
Працаваў старшым дыспетчарам аўтатранспарту Столінскай райсельгастэхнікі; загадчыкам абменным пунктам адкрытага акцыянернага таварыства «Столінскае райагразабеспячэнне»; начальнікам перасоўнай механізаванай калоны адкрытага акцыянернага таварыства «Столінрайаграсэрвіс»; начальнікам філіяла камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Брэстаблдарбуд» Столінскага дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 141.
Выбіраўся дэпутатам Столінскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць шостага, дваццаць сёмага скліканняў.
Асабістае жыццё Жанаты, мае трох дачок.
Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Столінскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 27-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання