Капачо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Капачы.

Гісторыя Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Касмініцкі сельсавет у складзе Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Хлышчоўскага і Шыркаўскага сельсаветаў з цэнтрам у вёсцы КасмінічыУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 28 верасня 1959 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Капачы, сельсавет перайменаваны ў КапачоўскіРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.. 18 лістапада 1966 года ў склад сельсавета з Мазалаўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Глазаўшчына, Гутараўшчына і Клін)Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 лістапада 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).. У 1977 годзе скасавана вёска КуліковаРашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 кастрычніка і 22 лістапада 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 3 (1557).. 18 верасня 1979 года ў склад сельсавета з Ракшынскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Кош, Мішні, Рудодзіма і Цярэні)Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 верасня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617)., якія 20 красавіка 1993 года вернуты ў склад Ракшынскага сельсавета. 12 жніўня 1980 года скасавана вёска ХлышчоваРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 12 жніўня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657)., 29 мая 1984 года — вёска ЗгершчынаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 29 мая 1984 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1984, № 19 (1789).. 20 лістапада 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лютненскага сельсавета (14 населеных пунктаў: вёскі Банькаўшчына, Будагошч, Гімбатаўка, Дзеснакіта, Дубасна, Казлоўка, Кандратаўск, Красная Паляна, Красны Бераг, Лютня, Рассвет, Старое Сяло, Чарнілава і Шамаўшчына)Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области. 23 снежня 2016 года скасавана вёска КокатаваРешение Мстиславского районного Совета депутатов от 23 декабря 2016 г. № 30-5 Об упразднении населенных пунктов Мстиславского района Могилевской области .

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 1390 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 92,2 % — беларусы, 5,6 % — рускія, 1,2 % — украінцы, 0,6 % — армяне; паводле перапісу 2019 года (26 населеных пунктаў) — 1783 чалавекі.

Населеныя пункты Асмолавічы — вёска Банькаўшчына — вёска Басценавічы — аграгарадок Будагошч — вёска Быстрыца — вёска Бязгачава — вёска Гімбатаўка — вёска Гутараўшчына — вёска Дзеснакіта — вёска Дубасна — вёска Залессе — вёска Казлоўка — вёска Кандратаўск — вёска Капачы — аграгарадок Касмынічы — вёска Клін — вёска Красная Паляна — вёска Красны Бераг — вёска Ксёндзаўшчына — вёска Лютня — вёска Рассвет — вёска Старое Сяло — вёска Судоўшчына — вёска Чарнілава — вёска Шамаўшчына — вёска Шыркі — вёска

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі Інфармацыя пра Капачоўскі сельсавет на сайце Мсціслаўскага райвыканкама

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе