Дваццаць восьмая зорка — альбом беларускага рок-гурта Мроя, запісаны ў 1989 годзе, выдадзены ў 1990 і перавыдадзены ў 1997 ды 2009 гадах.

Змест

Удзельнікі Алег Дземідовіч: ударная ўстаноўка, дадатковы спеў Юрась Ляўкоў: бас-гітара, дадатковы спеў Лявон Вольскі: спеў, клавішы Венедыкт Конеў-Петушкевіч: гітара, дадатковы спеў

Дадатковыя звесткі Улетку 1989 года беларускія музычныя журналісты Анатоль Мяльгуй і Вітаўт Мартыненка пішуць ліст на ўсесаюзную фірму грамзапіса «Мелодыя» з прапановай зрабіць запіс песень таленавітых музыкаў з гурта Мроя з наступным іх выданнем. Акрамя гэтага яны апублікавалі дзясяткі артыкулаў, каб прыцягнуць увагу да катастрафічнага стану беларускай музыкіВітаўт Мартыненка. Новая кніга. Героі нашага рок-н-рольнага часу // Беларус. №570. Ліпень 2010 г.. Кіраўнікі «Мелодыі» адрэагавалі даволі хутка і праз некалькі месяцаў даслалі ў Мінск вялікую перасоўную станцыю МСА дзеля запісу альбома гурта.

На пласцінку, якая выйшла масавым накладам у 1990 годзе, патрапіла 8 песень. Музыкі стварылі невытлумачальную і запатрабаваную «перабудовачным» слухачом атмасферу: цяжкі хардавы гук, надрыўны вакал і абавязковая сацыяльная заклапочанасць у тэкстах. Вокладку аформілі ў цьмяных традыцыях англійскага гурта Pink Floyd: Вольскі і Дземідовіч зрабілі з пластыліну твары ўдзельнікаў гурта, абгарнулі пап’е-машэ і сфатаграфавалі.

У 1997 годзе альбом быў перавыдадзены на касеце фірмай BMAgroup.

У 2006 песня «Шмат» з гэтага альбому была ўключаная ў зборнік «Чарнобыльскі вецер».

У 2009 годзе BMAgroup перавыдала альбом на CD у серыі «Беларускі Музычны Архіў». У перавыданне дадаткова ўвайшлі песні «Паляваньне на вядзьмарак» і «Ён яшчэ вернецца», а таксама кліп і відэа-запіс песні «Я — рок-музыкант» з канцэрта «Музыкі свету — дзецям Чарнобыля», які адбыўся ў 1993 годзеРок-гурт Мроя. Дваццаць восьмая зорка Prastora.by — інтэрнэт-крама кніг на беларускай мове..

Спасылкі Будкін Сяргей, Сьвярдлоў Павал, Жбанкоў Максім. Залатыя дыскі беларускага рок-н-рола. Гурт Мроя

Катэгорыя:Альбомы 1990 года Катэгорыя:З’явіліся ў 1990 годзе Катэгорыя:Альбомы «Мроі»