Аляксе́й Хлястоў (нарадзіўся 23 красавіка 1976, Мінск) — беларускі поп-выканавец.

Біяграфія З дзяцінства захапляецца музыкай. У 1993 годзе атрымаў прыз глядацкіх сімпатыяў на другім рэспубліканскім конкурсе маладых выканаўцаў у Мінску. Прымаў удзел у конкурсе «Славянскі базар» у Віцебску, дзе трапіў у дзясятку найлепшых. Тры гады працаваў у студыі «Сябры». Пад канец 1996 года паехаў працаваць у Бахрэйн, дзе правёў шэсць гадоў. У лютым 2003 года вярнуўся ў Беларусь. 19 снежня 2003 года на студыі West Records выйшаў яго дэбютны альбом «Ответь мне почему». З поспехам правёў тур па гарадах Беларусі, які скончыўся 29 красавіка 2005 года сольным канцэртам у Вялікай залі Палаца Рэспублікі ў Мінску. У красавіку 2005 года выпусціў сінгл «Ворваться в небо».

У 2011 годзе ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Намінант Нацыянальнай музычнай прэміі «Ліра» 2016.

Дыскаграфія

Альбомы Ответь мне почему (Адкажы мне чаму) (2003) Потому что я люблю (Таму што я кахаю) (2006)

Сінглы «Ворваться в небо» (Уварвацца ў неба) (2005) «Наполовину» (Напалову) (2016)

Спасылкі Алексей Хлестов: Жить, как обычный муж, который требует ужин после работы, – это кошмар! / Камсамольская праўда «Ой, вы в жизни такой маленький. А можно вас пожмякать?» Алексей Хлестов о готовности стать фриком и деньгах семьи, которые тратит на карьеру / Onliner.by Аляксей Хлястоў на Experty.by

Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі