Праспект Будаўнікоў — магістраль у паўднёвай частцы Віцебска на тэрыторыі Першамайскага раёна. Працягласць праспекта больш за 2700 м. Названы ў 1976 годзе (былая назва — Паўднёвая магістраль).
У сярэдзіне 20 стагоддзя ў пачатку праспекта знаходзіўся ваенны аэрадром.
Праспект забудаваны шматпавярховымі дамамі. Бярэ пачатак ад праспекта Чарняхоўскага, заканчваецца перакрыжаваннем з вуліцай Петруся Броўкі. Праспект перасякае вул. Чкалава, праспект Перамогі і Навааршанскую шашу.
Аб'екты гасцініца «Лучоса» парк Тысячагоддзя Палац спорту Дом побыту (24 корпус 4) ААТ «Віцязь»
Літаратура Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. Спасылкі
Будаўнікоў