Піхта бальзамічная, ельніцаВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927 (Abies balsamea) — від роду Піхта сямейства , вечназялёнае хваёвае дрэва.
Распаўсюджванне Займае велізарныя плошчы ў Паўночнай Амерыцы, яе арэал даходзіць на ўсходзе да берагоў Атлантычнага акіяна і на захадзе датыкаецца з Ціхім акіянам. Выведзена шмат дэкаратыўных формаў. Мае важнае лесапрамысловае значэнне ў Канадзе і ЗША.
Біялагічнае апісанне Дрэва вышынёй 15-25 метраў з правільнай конусападобнай кронай, апушчанай да самай зямлі.
Кара шэра-карычневая, гладкая.
Ігліца даўжынёй 1,5—2,5 см, тупая або злёгку выемчатая на канцы, зверху цёмна-зялёная, бліскучая, знізу з бялёсымі палоскамі. На галінах размешчана грабеньчата.
Шышкі авальна-цыліндрычныя, даўжынёй 5-10 см, дыяметрам 2-2,5 см, у пачатку развіцця цёмна-фіялетавыя.
Каранёвая сістэма павярхоўная.
Працягласць жыцця 150—200 гадоў.
Выкарыстанне У Канадзе піхта бальзамічная выкарыстоўваецца як крыніца канадскага бальзаму.
У культуры Адносна марозаўстойлівая і ценевынослівая, дастаткова газаўстойлівая. Добра расце на вільготных алювіяльных і суглінкавых глебах, дрэнна на падзолістых і пясчаных.
Маладыя расліны растуць павольна, дарослыя хутчэй.
Адносна добра расце ў лясной зоне Расіі (на поўнач да шыраты Санкт-Пецярбурга ўключна, на ўсход да Екацярынбурга), у лесастэпавай і стэпавай дрэнна. У садах і парках Украіны маюцца дрэвы вышынёй да 15 метраў.
Рэкамендуецца для пасадак салітэрамі і невялікімі групамі.
Сарты 'Argentea'. Ігліца на канцах белая. 'Columnaris'. Крона калонападобная. 'Glauca' Beissn.. Форма росту, як у намінальнай формы. Верхняя частка ігліцы блакітнаватая. 'Nana'. Шчыльная, амаль шарападобная форма кроны. Ігліца кароткая, цёмна-зялёная 'Piccolo' Edwin Carstens Nursery, 1987, Германія. Вышыня каля 40 см. Галіны кароткія, шчыльна размешчаныя. Іголкі цёмна-зялёныя, пупышкі чырванавата-карычневыя. Прыгожы кантраст паміж старымі і новымі іголкаміAbies balsamea 'Piccolo' на сайте Библиотека хвойных растений. Зоны марозаўстойлівасці: 3a—8b. 'Little Jamie'. Карлікавы сорт. Крона шарападобная. 'Prostrata'. Карлікавы сорт. Галіны распасцёртыя над зямлёй. 'Variegata'. Ігліца жоўта-пярэстая.
Таксанамічнае становішча
Спасылкі Balsam Fir Abies balsamea
Катэгорыя:Дэкаратыўныя дрэвы Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Піхта Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1768 годзе