Сяргей Канановіч (нар. 29 лютага 1972, Мінск, Беларусь) — беларускі музыка, гітарыст.
Музыкай пачаў займацца з школьных часоў, аднак музычнай адукацыі не мае. Скончыў геаграфічны факультэт БДУ (1995), але па спецыяльнасці «Географ» ніколі не працаваў, бо вырашыў звязаць жыццё з музыкай.
Музычная кар’ера Першы гурт — Jar Jabber (1994). У складзе гурта Hasta La Fillsta скарыў фестываль «Басовішча» (1997). Браў удзел у некалькіх беларускіх гуртах — быў гітарыстам праектаў «Крамбамбуля» (2001—2010) і Zet, бас-гітарыстам гурта Pomidor/OFF. Граў таксама з гуртамі Палац, žygimont VAZA, Змітром Вайцюшкевічам, N.R.M..
З усіх музычных кірункаў сам аддае перавагу стонэру і гранджу.
Катэгорыя:Гітарысты Беларусі