Фірма — гэта адзінка прадпрымальніцкай дзейнасці, аформленая юрыдычна і якая рэалізуе ўласныя інтарэсы з дапамогай вытворчасці і продажу тавараў і паслуг з выкарыстаннем розных фактараў вытворчасці. Паняцці «фірма» і «прадпрыемства» ідэнтычныя, калі прадпрыемства з'яўляецца самастойнай юрыдычнай асобай, якія рэалізуе свае эканамічныя інтарэсы.

У грамадзянскім праве Расіі першай паловы XX стагоддзя тэрмін «фірма» азначаў найменне камерцыйнага таварыства.«Полным признаётся товарищество, все участники которого (товарищи) занимаются торговлей или промыслом под общей фирмой и по обязательствам товарищества отвечают всем своим имуществом как солидарные должники. Фирма товарищества должна содержать указание фамилий участников и устанавливается в договоре товарищества» // Ст. 295 ГК РСФСР 1922 года)

Акрамя таго, гэты тэрмін можа азначаць фірменнае найменне камерцыйнай арганізацыі або эканамічны тэрмін, які выкарыстоўваецца для апісання групы індывідаў, якія аб'ядналіся для атрымання эканамічнай выгады (уведзены Рональдам Коўзам у працы «Прырода фірмы» (, 1937).

Гл. таксама Прадпрыемства Камерцыйная арганізацыя Карпарацыя Юрыдычная асоба Арганізацыйна-прававая форма Правасуб'ектнасць Ведавая тэорыя фірмы

Катэгорыя:Кампаніі Катэгорыя:Прадпрыемствы