Vinsent, сапраўднае імя Дзмітрый Уладзіміравіч Папко () — беларускі музыкант і акцёр.

Творчы шлях

Музыка У 2009 годзе артыст выдаў дэбютны альбом «Пачатак»Vinsent «Пачатак» / Experty.by. Пасля выдання адбылася прэзентацыя альбома. Пасля выдання дэбютнага альбома былі знятыя відэакліпы на дзве песні з дыска: «Працягваю жыць» і «Восеньскі вальс». Неўзабаве пасля выдання альбома, артыст пачаў канцэртаваць па гарадах Беларусі. Кліп на песню «Восеньскі вальс», зняты Змітром Карначыкам і Алесем Меліхаўцом, атрымаў узнагароды «Street Awards» і «Кліп-марафон» за найлепшы кліп года.

У 2010 годзе Vinsent выдае сінгл «Слава Героям!», напісаны па матывах рамана Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Героямі песні з’яўляюцца Алесь Загорскі і Кастусь Каліноўскі. Тэкст пабудаваны ў выглядзе перапіскі паміж героямі.

З 2011 года артыст выступае з жывым складам музыкаў. Пачынае эксперыментаваць, змешваючы хіп-хоп з рокам і джазам. Vinsent гастралюе па міжнародных фестывалях у Беларусі, Польшчы, Літве, Украіне.

У 2011 годзе выходзіць «Жывы DVD». Аснову DVD складае новае відэа, зробленае на клубных канцэртах, а таксама справаздачы з міжнародных фестываляў. У дадатак да гэтага дыск змяшчае канцэртныя аўдыязапісы, інтэрв’ю, сумесныя трэкі, тэксты ды фотаздымкі.

У 2012 годзе Vinsent выдае сінгл і кліп «Ні кроку назад»ВІДЭА ПРА МЕНСК, КАХАНЬНЕ І МЭТАФАРЫЧНУЮ ВАЙНУ / Tuzin.fm, які з’яўляецца саўндтрэкам да фільма «Вышэй за неба».

Vinsent мае сумесныя працы: сінгл «Развага» (2010) з гуртом :B:N:, сінгл «Дай сілы!» (2011) з гуртом IQ48.

У 2015 годзе выдаецца новы альбом «Vir», які змяшчаў 10 новых трэкаў. На песню «Жывы» быў зняты кліп.Vinsent выдаў першы за 5 лет альбом (+слухаць/+спампаваць) / experty.by

У кастрычніку 2017 года музыка прыняў удзел у складанцы (Не) расстраляная паэзія, запісаўшы песню «Метрапалітэн». Тэкст песні быў напісаны на аснове верша забітага ў 1937 годзе беларускага паэта Зямы Піваварава.

Кіно У 2013 годзе адбылася прэм’ера фільма «Жыве Беларусь», у якім акцёр Дзмітрый «Вінсэнт» Папко сыграў галоўную ролю Мірона Захаркі.

У 2013 годзе адбылася прэм’ера фільма «Вышэй за неба», у якім акцёр Дзмітрый «Вінсэнт» Папко сыграў ролю Макса. Ідэйным натхняльнікам і сурэжысёрам фільма з’яўляецца драматург Андрэй Курэйчык.

Дыскаграфія

Альбомы «Пачатак» (2009) «Vir» (2015)

DVD і кампіляцыі «Жывы DVD» (2011)

EP і сінглы «Слава Героям!» (2010) «Веру» (2010) «Ні кроку назад» (2012) «Ток» (2013) «Жывы» (2015)VINSENT: «ГАЛОЎНАЕ — ВЕРЫЦЬ У СВАЕ СІЛЫ» (АЎДЫЁ/ВІДЭА) / Tuzin.fm «Не пакіну» (2020)https://www.youtube.com/watch?v=rRCh-8EWW8k&ab_channel=vinsentmusic «Космас» (2021) «Не заўжды» (2023)

Сінглы ў супрацоўніцтве «Развага», сумесна з гуртом :B:N: (2010) «Дай сілы!», сумесна з гуртом IQ48 (2011) складанка «Жалуды» (2013)

Відэакліпы «Працягваю жыць» (2009) «Восеньскі вальс» (2010) «Ні кроку назад» (2012) «Жывы» (2015) «Не заўжды» (2023)

Фільмаграфія «Жыве Беларусь» (2013) — Мірон Захарка «Вышэй за неба» (2013) — Макс

Крыніцы

Катэгорыя:Рэперы Беларусі