Лютэра́нскі сквер () — сквер у Маскоўскім раёне Мінска. Тэрыторыя абмежавана вуліцамі Купрыянава, Карла Лібкнехта і Дамашэўскім завулкамАб прысваенні найменаванняў безназоўным скверам і запраектаванаму парку г. Мінска .

Назва скверу прысвоена ў 2009 годзе. На гэтым месцы з сярэдзіны ХІХ стагоддзя па 1970-я гады існавалі Лютэранскія могілкі. Ад назвы могілак гістарычны раён, у якім размешчаны сквер, Пляшчанку, таксама часта называлі Лютэранскім прадмесцемГісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. С. 230.

У маі 2016 г. падчас будаўніцтва трасы частка сквера была знішчана. Пры гэтым выкапаныя косці, помнікі і крыжы, згодна паведамленням СМІ, былі адвезены на Паўночны палігон пабытовага смеццяЧасть старого кладбища в Минске закатывают в асфальт // Белорусский партизанУ Менску частку старых могілак ператвараюць у дарогу // Хартыя 97, 13.05.2016, 15:08«Беларускі Партызан» і «Хартыя 97» публікуюць больш за 10 фотаграфій ліквідацыі гэтых могілак са спасылкай на onliner.by (https://realt.onliner.by/2016/05/13/skver4/). Але на сайце «Анлайнера» азначана, што гэта старонка больш не існуеВ Лютеранском сквере раскопали черепа и кости. И собираются их выбросить на свалку? //citydog.by. У адказ на пратэсты мінчан і лютэранскай абшчыны г. Гродна ў канцы мая характар работ змяніўся і знойдзеныя чалавечыя астанкі пачалі адпраўляць у крэматорый«Останки людей стали мусором». Лютеранская община разослала обращение чиновникам //TUT.BY.

Спасылкі

Катэгорыя:Скверы Мінска Катэгорыя:Маскоўскі раён (Мінск) Катэгорыя:Вуліца Купрыянава (Мінск) Катэгорыя:Вуліца Карла Лібкнехта (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў 2009 годзе Катэгорыя:2009 год у Мінску