Пало́за — рака ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 11 км. Плошча вадазбору 53 км². Рака пачынаецца каля вёскі Альхоўка, упадае ў Бярэзіну каля вёскі Святліца. Рэчышча каналізаванае ад вытоку да вёскі Глухі Ток (траса ). Рака прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Каля ракі вёскі Альхоўка, Паложына, Трасцянка, Глухі Ток.

Літаратура

Ліст карты N-35-82. Выданне 1982 года.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Бярэзінскага раёна Катэгорыя:Прытокі Бярэзіны